Балтагу́зы[1] (трансліт.: Baltahuzy, руск.: Болтогузы) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
У 1868 г. вёска Шэметаўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 26 двароў, 200 жыхароў. У 1904 г. налічвала 311 жыхароў, у 1908 г. - 330 жыхароў. У сакавіку 1916 напярэдадні Нарачанскай аперацыі паміж вёскамі Балтагузы і Сідаравічы размяшчалася нямецкая 9-я кавалерыйская дывізія. З 12.10.1940 г. у Сырмежскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці.
У 1950 г. створаны калгас імя Пушкіна. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтр - вёска Буйкі).
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сырмежскага сельсавета[2].
Працуе крама, ёсць жывёлагадоўчая ферма.