wd wp Пошук:

Балеслаў Берут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бярнацкі.

Бале́слаў Бе́рут (польск.: Bolesław Bierut, сапраўднае прозвішча Бярна́цкі, польск.: Biernacki, псеўданімы Яноўскі, Іва́нюк, Томаш, Бянькоўскі, Руткоўскі; 18 красавіка 1892, Руры, Царства Польскае, Расійская імперыя — 12 сакавіка 1956, Масква, РСФСР, СССР) — польскі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы прэзідэнт ПНР.

Біяграфія

У 1938 годзе Камуністычная партыя Польшчы была распушчаная Іосіфам Сталіным, Берута ў сваю чаргу раней прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі ў Польшчы за антыдзяржаўную палітыку. Такім чынам Беруту ўдалося пазбегнуць вялікай чысткі, падчас якой было знішчана большасць лідараў камуністычнай партыі Польшчы. У 1938 годзе быў амніставаны і працаваў бухгалтарам у Варшаве.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны збег у Заходнюю Беларусь, неўзабаве занятую савецкімі войскамі, каб пазбегнуць прызыву ў войска. У 1943 годзе ўзначаліў новую Польскую працоўную партыю. Берут з’яўляўся кіраўніком Часовага Нацыянальнага Урада, створаным прасавецку настроенымі палякамі ў Маскве.

Пасля вайны Берут сыграў важную ролю ў станаўленні ў Польшчы сталінісцкага рэжыму і прыгнечанні апазіцыі.

Берут быў прэзідэнтам у 19471952 гадах, а пасля абвяшчэння Польскай Народнай Рэспублікі быў прэм’ер-міністрам.

Памяць

Імем Балеслава Берута названа вуліца ў Мінску.

Зноскі

  1. 1 2 Boleslaw Bierut // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bolesław Bierut // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118851500 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Берут Болеслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Берут Болеслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім Партызанскім крыжом
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках