wd wp Пошук:

Балахна

Балахна (руск.: Балахна) — горад (1474) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Балахнінскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 55,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1401 годзе.

Горад размешчаны на правым беразе ракі Волгі, за 34 км ад Ніжняга Ноўгарада.

Асноўныя прадпрыемствы горада: цэлюлозна-папяровы камбінат «Волга», завод поліпрапіленавай плёнкі (пабудаваны ў 2005 годзе на базе былога завода жалезабетонных вырабаў); Горкаўская дзяржаўная раённая электрастанцыя, завод шклотары ЗАТ «Балахнінскае шкло», ЗАТ «Узола» (вытворчасць электрашчытавога і пажарніка абсталявання).

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)