wd wp Пошук:

Баладная опера

Карціна па матывах «Оперы жабрака(англ.) бел.», акт 3, сцэна 2, Уільям Хогарт, каля 1728

Баладная опера (англ.: ballad opera) — разнавіднасць камічнай оперы, якая зарадзілася ў Вялікабрытаніі, а ў XVIII стагоддзі распаўсюдзілася ў Італіі, Францыі, Германіі і Іспаніі.

Гісторыя

У 1728 годзе ў Лондане была пастаўлена «Оперы жабрака(англ.) бел.» кампазітара Іагана Крыстафа Пепуша(руск.) бел. і паэта Джона Гея(руск.) бел., якая стала першай класічнай баладнай операй. Гэтая опера складаецца з некалькі аранжыраваных Пепушам народных песень, пародый на нумары з папулярных у той час у Англіі опер Г. Ф. Гендэля, а таксама з уверцюры і некалькіх музычных нумароў, складзеных самім Пепушам. «Опера жабрака» і жанр камічнай оперы ўвогуле аказалі істотны ўплыў на фармаванне нямецкага зінгшпіля, а таксама спарадзіла мноства перайманняў. Адным з іх стала сатырычная п’еса Бертольта Брэхта «Трохграшовая опера(руск.) бел.», напісаная ў 1928 годзе і ў тым жа годзе пастаўленая на сцэне з музыкай Курта Вейля; у 1948 годзе яшчэ адна версія гэтага твора была створана Бенджамінам Брытэнам(руск.) бел..

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Жанры оперы