wd wp Пошук:

Баварскі нацыянальны музей

Баварскі нацыянальны музей (ням.: Bayerisches Nationalmuseum) — прызнаны еўрапейскі збор твораў выяўленчага мастацтва і прадметаў культурна-гістарычнай значнасці ў Мюнхене.

Музей быў заснаваны ў 1855 г. каралём Баварыі Максіміліянам II. З канца XIX ст. музей размяшчаецца на вуліцы Прынцрэгентэнштрасэ (ням.: Prinzregentenstraße). Будынак у стылі эклектыкі пабудавана ў 18941899 гг. па праекце прыдворнага архітэктара Габрыэля фон Зайдля. Уваход у музей упрыгожвае конная статуя прынц-рэгента Баварыі Луітпальда працы Адольфа фон Гільдэбранда.

Экспазіцыя першага паверху музея апавядае пра гісторыю культуры і мастацтва Баварыі і паўднёвай Германіі ад Сярэднявечча да сучаснасці, у прыватнасці пасродкам скульптурных твораў Эразма Грасера, Тыльмана Рыменшнайдэра, Ганса Лейнбергера, Адама Крафта, Джавані да Балонья, Губерта Герхарда, Адрыяна дэ Врыса, Іагана Баптыста Штраўба, Фердынанда Тыца, Сімона Трогера, Ігнаца Гюнтэра і Людвіга Шванталера. У музеі захоўваецца знакамітая Зееонская Мадонна.

Зееонская мадонна. Майстар з Зееона. Каля 1430

На другім паверсе музея размясціліся спецыялізаваныя калекцыі фарфору, мастацкіх вырабаў са слановай косці, золата і серабра, гадзіннікаў, тэкстылю, інкрустацый па дрэве (інтарсій) і вітражнага мастацтва.

На цокальным паверсе размешчаны экспанаты, якія апавядаюць пра сельскае жыццё. Асаблівую папулярнасць набыла самая буйная ў свеце калекцыя скульптурных выяў біблейскай каляднай сцэны з яслямі ў хляву — так званых «калядных батлеек».

Юбілей Баварскага нацыянальнага музея — 150 годдзе з дня заснавання — быў адзначаны ў 2005 г. аднайменнай выстаўкай.

Спасылкі

  1. http://www.bayerisches-nationalmuseum.de/index.php?id=11
Тэмы гэтай старонкі (7):
Музеі Мюнхена
Мастацкія музеі Германіі
Нацыянальныя музеі Германіі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Музеі паводле алфавіта