wd wp Пошук:

Бабруйскі краязнаўчы музей

Бабруйскі краязнаўчы музей — адзін з найстарых музеяў у Беларусі. Заснаваны ў 1924 годзе ў Бабруйску.

Гісторыя

Першым дырэктарам стаў Славін Цодзік Якаўлевіч — аматар-краязнаўца, выхадзец Глускай воласці Бабруйскага павета. У адпаведнасці з рашэннем гарадскога кіраўніцтва ў 1924 годзе для музея адвялі невялікі драўляны будынак, які знаходзіўся ў двары дзіцячай бібліятэкі. Ц. Я. Славіну было даручана ўзначаліць працу па стварэнні Бабруйскага краязнаўчага музея. У 1927 годзе ў горадзе праводзілася вялікая экспазіцыя дасягненняў народнай гаспадаркі Бабруйска за гады савецкай улады і вялікая частка экспанатаў з гэтай выставы была падорана музею.

У 1930 годзе, па рашэнні гарвыканкама, музею адводзіцца новы будынак па вуліцы Пушкіна, 145 (гэта быў асабняк, пабудаваны ў 1912 годзе). Былі адкрыты новыя аддзелы: аддзел рэлігіі, прамысловасці і гістарычны аддзел. У гэтым будынку музей працягваў працаваць да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Лёс Ц. Я. Славіна, вялікага энтузіяста музейнай справы, склаўся трагічна. Яго абвінавацілі ў контррэвалюцыйным выступе, у захоўванні контррэвалюцыйных кніг і 6 жніўня 1937 года Славін быў арыштаваны. Цодзік Якаўлевіч загінуў у адным з лагераў ГУЛАГа. Пазней ён быў рэабілітаваны пасмяротна.

З 1 кастрычніка 1996 года музей размяшчаецца ў новым будынку па адрасе вул. Сацыялістычная 56/40.

Экспазіцыя

Агульная плошча музея складае 1343 м², экспазіцыйная — 668,9 м², плошча захоўвання фондаў 95,4 м². У музеі два паверхі. 10 экспазіцыйных залаў, 5 фондавых пакояў, лекцыйная зала на 40 пасадкавых месцаў, бібліятэка, 4 кабінеты супрацоўнікаў, кабінет дырэктара. Дырэктар музея — Арцёмчык Наталля Пятроўна (з 24.09.1987). Аўтар праекта мастацкага афармлення экспазіцыі музея – заслужаны працаўнік культуры Беларусі Эдуард Агуновіч. Удзел у афармленні экспазіцыі прынялі члены Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза мастакоў: Валер Калтыгін, Юрый Нікіфараў, Анатоль Концуб, Эдуард Белагураў, Алег Савічаў, І. І. Данільчанка, Уладзімір Рубцоў, Сямён Абрамаў. Непасрэднымі выканаўцамі мастацка-афарміцельскіх прац сталі бабруйскія прафесійныя мастакі: У. Н. Гаўрыленка, А. У. Гаўрыленка і інш.

15734 прадметаў асноўнага фонду, 19012 прадметаў навукова–дапаможнага фонду. Асноўны фонд музея складаюць прадметы 28 музейных калекцый: «Археалогія», «Боепрыпасы і часці зброі», «Баністыка», «Вексілалогія», «Ваенная амуніцыя», «Графіка», «Дакументы», «Дэкаратыўна-прыкладнае мастацтва», «Жывапіс», «Кераміка», «Механізмы і дэталі механізмаў», «Нумізматыка», «Адзежа», «Прылады працы і прыстасаванні», «Агнястрэльная зброя», «Друкаваныя выданні», «Прадметы побыту», «Прадметы з утрыманнем каштоўных металаў», «Прыборы і апараты», «Прыродазнаўчая калекцыя», «Скульптура», «Сфрагістыка», «Фалерыстыка», «Фонадакументы» «Фотадакументы», «Халодная зброя», «Шкло», «Іншыя калекцыі».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Краязнаўчыя музеі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Музеі Магілёўскай вобласці
Славутасці Бабруйска
Культура Бабруйска
1924 год у Бабруйску
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Музеі паводле алфавіта