wd wp Пошук:

Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву

Бабру́йскае дзяржа́ўнае вучы́лішча алімпі́йскага рэзе́рву (БДВАР) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Бабруйску, створаная ў 1989 годзе на аснове спартыўнай школы-інтэрната для падрыхтоўкі спартыўных трэнераў.

Прымае навучэнцаў з 7-й класы агульнаадукацыйнай школы. Тэрмін дзённага навучання складае 7 гадоў[1].

Шматкорпусны будынак вучылішча размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Бабруйска па вуліцы Пушкіна, д. 207. Знаходзіцца ў суседнім квартале на ўсход ад стадыёна «Спартак». У вучылішча ёсць залы боксу, цяжкай атлетыкі і барацьбы, тыр для стральбы з лука, 2 бегавыя дарожкі, сектары для кідання дыска і штурхання ядра, пляцоўка для міні-футболу. У будынку вучылішчы размяшчаецца інтэрнат. За межамі вучылішча знаходзяцца базы весляроў і плыўцоў.

У 2013 годзе ажыццяўлялі прыём спартсменаў, якія мелі прынамсі 1-ы разрад. Гадавыя выдаткі на навучэнца складалі $3000. Кожны 3-і навучэнец быў удзельнікам зборнай Беларусі ў сваім відзе спорту. Іншагароднім абітурыентам ладзілі выпрабаванне цягам 2 месяцаў. На выязныя зборы дапускалі пры выкананні заданняў школьнага навучання. БДВАР займала 3-е месца сярод вучылішчаў алімпійскага рэзерву Беларусі па ліку падрыхтаваных прызёраў Алімпійскіх гульняў XXІ стагоддзя. У 2012 годзе алімпійскія чэмпіёны па веславанні Аляксандр і Андрэй Багдановічы, якія былі выпускнікамі вучылішча, пералічылі БДВАР 75 млн рублёў ($9000) па праграме «Алімпійскі выбар»[2].

Выпускнікі

Зноскі

  1. Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 2. — С. 186. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  2. Дарына Запольская. «Калыска» для чэмпіёнаў // Звязда : газета. — 25 верасня 2013. — № 180 (27545). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вуліца Пушкіна (Бабруйск)
Катэгорыя·1989 год у Бабруйску
Катэгорыя·Вучылішчы алімпійскага рэзерву Беларусі
Катэгорыя·Інтэрнацыянальная вуліца (Бабруйск)
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1989 годзе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Бабруйска
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта