У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч.
Аляксандр Віктаравіч Багдановіч (29 красавіка 1982, в. Ялізава, Асіповіцкі раён) — беларускі вясляр на каноэ. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Пачынаў спартыўную кар’еру ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Алімпійскі чэмпіён Алімпіяды 2008 года на каноэ-двойцы на 1000 метраў і 4-й на 500 метраў (з братам Андрэем Багдановічам). На Алімпійскіх гульнях 2004 — 6-е і 10-е месца ў двойцы на 500 і 1000 м адпаведна (з Аляксандрам Курляндчыкам). Пераможца і прызёр Чэмпіянатаў свету і Чэмпіянатаў Еўропы.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі каноэ-двойка дыстанцыя 1000 м[1], дзе разам з Андрэем Багдановічам заваяваў серабро[2].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць»; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
Пачынаў спартыўную кар’еру ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Працаваў спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь; трэнерам спартыўнай каманды ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска і Асіповіцкага раёна.
З 2016 года па 2019 год быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. З 2021 кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, удастоены ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».
Жанаты, мае сына.