wd wp Пошук:

Аўтасчэпка

Аўтасчэпка,

  1. прыстасаванне для аўтаматычнага счаплення вагонаў і лакаматываў. Адрозніваюць аўтасчэпку жорсткую (у метрапалітэне) і няжорсткую (на чыгуначным транспарце). Складаецца з механізма счаплення расчэпнага прывода і цэнтравальнай прылады. Пры счэпцы вагонаў аўтасчэпкай цэнтруюцца, малы зуб і замок адной уваходзіць у паз другой, замкі зашчэпліваюцца. Удары і рыўкі памяншае вупражнае прыстасаванне з паглынальнай прыладай. Раз’ядноўваюць аўтасчэпку ўручную.

  2. Прыстасаванне для аўтаматычнага злучэння навяснога сельска-гаспадарчага абсталявання або машыны з механізмам навескі трактара. Складаецца з замка, што мацуюць на раме абсталявання ці машыны, рамкі, якую спалучаюць з цягамі навескі трактара.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Счэпныя прылады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вельмі кароткія артыкулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі