wd wp Пошук:

Аўтазаводзец Мінск

Аўтазаводзец — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Мінскі аўтамабільны завод.

Гісторыя

У савецкі час клуб выступаў у чэмпіянаце БССР пад назвамі МАЗ і «Тарпеда».

З 1992 года клуб выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе ён атрымаў назву «Аўтазаводзец», падчас сезона 1996/97 да назвы клуба была дададзена назва аднаго з спонсараў — транспартнай кампаніі «Джэнці». Клуб 4 разы станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, двойчы перамагаў у Кубку Беларусі.

Напярэдадні сезона 2001/02 з-за фінансавых праблем клуб адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Некалькі сезонаў ён правёў у Першай лізе, пасля чаго спыніў існаванне.

Дасягненні

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

Кубак Беларусі па баскетболе

Статыстыка выступленняў

СезонЛігаЧэмпіянат БеларусіКубакЗаўвагі
1992-93Вышэйшая ліга6
1993-94Вышэйшая лігаБронзавы прызёр
1994-95Вышэйшая лігаБронзавы прызёр
1995-96Вышэйшая лігаБронзавы прызёр
1996-97Вышэйшая ліга4Пераможца
1997-98Вышэйшая ліга44-е месца
1998-99Вышэйшая лігаБронзавы прызёр
1999-00Вышэйшая ліга4Пераможца
2000-01Вышэйшая ліга44-е месца

Трэнер

Галоўным трэнерам клуба доўгі час быў Аляксандр Мікалаевіч Таніеў[1].

Вядомыя баскетбалісты

У пачатку-сярэдзіне 1990-х гадоў лідарамі «Аўтазаводца» былі вэтэраны беларускага баскетбола, якія выступалі ў 1970—1980-х гадах у чэмпіянаце СССР за мінскі РТІ: Мікалай Бузлякоў, Уладзімір Краўчанка, Аляксандр Папкоў, Анатоль Парфіяновіч[2], Яўген Пустагвар, Аляксандр Сатыраў[3], Сяргей Сланеўскі, Канстанцін Харашылаў, Анатоль Якубенка.

У далейшым да клуба далучыліся чэмпіёны Беларусі розных гадоў: Ігар Галабурда, Алег Гладкі, Юрый Качан, Уладзімір Кец, Віталь Маклакоў, Ігар Налівайка, Руслан Насенка, Андрэй Плотнікаў, Эдуард Прыйма, Павел Ульянка[4], Канстанцін Церцель, Генадзь Цыркін.

Зноскі

  1. Новости. Юбилей аксакала
  2. Какие наши годы. Анатолий Парфианович: баскетболист по… недоразумению
  3. Старая гвардия: Александр Сатыров. Гомельский звал меня Профессором
  4. Какие люди. Павел Ульянко: жить на Волге и не рыбачить — это глупо
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Баскетбольныя клубы паводле алфавіта