wd wp Пошук:

Аўстрыйская пошта ў Ліхтэнштэйне

Шаблон:Картка гісторыі пошты за мяжой Аўстрыйская пошта ў Ліхтэнштэйне — належная Аўстрыі паштовая служба, якая функцыянавала на тэрыторыі Княства Ліхтэнштэйн у перыяд з 1818 па 1852 год, з 1876 па 1920 год.

Паштовы канверт, адпраўлены з Бальцэрсу ў 1878 годзе, франкіраваны маркай Аўстрыі 1867 года  (Mi #37)

Развіццё пошты

У XIX стагоддзеі Княства Ліхтэнштэйн не мела ўласнай паштовай сувязі і ўваходзіла ў паштовую сістэму Аўстрыі. Першае аўстрыйскае паштовае аддзяленне адкрылася 20 жніўня 1817 года[1] ў Бальцэрсу. Яго першым кіраўніком быў прызначаны Фердынанд Вольфінгер.[2] Неўзабаве яно было закрыта і зноў адкрыта 1 студзеня 1827 года.[3] У сакавіку 1845 года ў сталіцы княства Вадуцы адкрылася яшчэ адно паштовае аддзяленне. Першым паштмайстрам быў прызначаны Іаган Георг Райнбергер.[2] У 1852 годзе пасля ўвядзення паштовых марак урад Ліхтэнштэйна скасаваў дамову з Аўстрыяй, які рэгуляваў ажыццяўленне Аўстрыяй паштовай сувязі. Дзеянне дамовы было адноўлена ў 1876 годзе. У частцы дастаўкі пошты Ліхтэнштэйн быў прыраўнаваны да Аўстрыі, на тэрыторыі княства дзейнічалі аўстрыйскія паштовыя тарыфы.[3][4]

Развіццё пошты запатрабавала адкрыцця новых аддзяленняў. З 30 ліпеня 1864 па 1912 год існавала аддзяленне ў Нендэльне. Яго першым паштмайстрам быў Франц-Іосіф Латэрнсер. 1 сакавіка 1912 года паштовае аддзяленне Нёндэльну было пераведзена ў Эшэн. З 15 лістапада 1872 года пошта пачала дзейнічаць у Шаане. Першым паштмайстрам тут быў прызначаны Іозеф Вахтэр. 1 чэрвеня 1890 года пошта была адкрыта ў Трызене; першы паштмайстар — Ксаверый Баргецэ. З 1 красавіка 1907 па 1 сакавіка 1925 гады паштовае аддзяленне існавала ў Маўрэне. Першапачаткова яно падпарадкоўвалася аддзяленню ў Нёндэльне. У 1912—1921 гадах паштовае аддзяленне ў Маўрэне закрылася. Ізноў было створана 1 снежня 1921, з падначаленнем паштоваму аддзяленню ў Эшэне. За ўвесь час, калі паштовай сувяззю ў Ліхтэнштэйне кіравала аўстрыйская паштовая адміністрацыя, у княстве ніколі не працавала больш пяці паштовых аддзяленняў.[2][3][4]

У 1911 годзе Ліхтэнштэйн прапанаваў Аўстрыі перагледзець дзейсную паштовую дамову. Новая дамова, у якой уносіліся змены ў асноўныя становішчы дамовы, была падпісана 4 кастрычніка 1911 года і набыла моц 1 студзеня 1912 года. Паштовай адміністрацыяй па-ранейшаму кіравала Аўстрыя, але ўсе існавалыя тады на тэрыторыі Ліхтэнштэйна паштовыя ўстановы сталі звацца ням.: «K. K. Österreichisches und fürstlich Liechtensteinsches Post- und Telegraphenamt» («Імператарская і каралеўская аўстрыйская і княства Ліхтэнштэйн паштова-тэлеграфная служба»), што адбілася толькі на некаторых афіцыйных пячатках, на якіх зараз маляваліся два герба разам.[3][4]

Княству Ліхтэнштэйн даводзілася штогод плаціць Аўстрыйскай паштовай адміністрацыі грашовую суму ў памеры 10 тысяч крон (kronen) за перасыланне пошты. З 1 кастрычніка 1916 года гэтая сума была павялічана да 14 тысяч крон.

18 лютага 1920 года паштовая дамова з Аўстрыяй была скасавана новай дамовай. Аўстрыйская паштовая служба спыніла сваю працу на тэрыторыі княства ў канцы лютага 1920 года. На кароткі перыяд часу Ліхтэнштэйн заснаваў уласную паштовую адміністрацыю, а пасля стварэння дамовы са Швейцарыяй, з 1 лютага 1921 года кіраванне поштай Ліхтэнштэйна стала ажыццяўляць швейцарская паштовая адміністрацыя.

Выпускі паштовых марак

Першая камемаратыўная марка Ліхтэнштэйна (1918)  (Mi #10)

З 1850 года ў Ліхтэнштэйне выкарыстоўваліся аўстрыйскія маркі. Паштовыя маркі Аўстрыі са штэмпелямі аддзяленняў Ліхтэнштэйна даволі рэдкія. Маркі Аўстрыі былі выняты са звароту 31 студзеня 1921 года.[3][4]

Дамовай ад 4 кастрычніка 1911 гады Ліхтэнштэйну было прадстаўлена права выпуску ўласных марак. Аднак Аўстрыя запатрабавала, каб маркі княства па сваім выглядзе адпавядалі маркам Аўстрыі і друкаваліся ў аўстрыйскай друкарні. Аўстрыя атрымлівала таксама права продажу марак Ліхтэнштэйна калекцыянерам.[3][4]

Першыя маркі аўстрыйскай пошты ў Ліхтэнштэйне паступілі ў зварот 1 лютага 1912 года. На іх быў змешчаны партрэт князя Іагана II і дадзены надпіс «К. К. Osterr. Post im Furstentum Liechtenstein» («Імператарская і каралеўская аўстрыйская пошта ў княстве Ліхтэнштэйн»). Серыя складалася з трох марак, аддрукаваных на мелаванай паперы. У 1915 годзе маркі былі перавыданыя на звычайнай паперы. Маркі абодвух выпускаў вядомыя з зубцамі і без зубцоў. Яны былі выняты са звароту 31 ліпеня 1917 года.[3]

Нароўні з маркамі Ліхтэнштэйна ў звароце па-ранейшаму заставаліся і аўстрыйскія паштовыя маркі. Вядомыя змяшаныя франкіроўкі.[3]

У сувязі з падвышэннем паштовых тарыфаў у чэрвені 1917 — лістападзе 1918 года выйшла новая серыя з шасці марак з малюнкам партрэта князя і герба Ліхтэнштэйна.[3][4][5]

У лістападзе 1918 года да 60-годдзя кіравання князя Іагана II у зварот паступіла першая камемаратыўная марка Ліхтэнштэйна, на якой быў намаляваны партрэт князя, а ў верхніх кутах, у адрозненні ад марак стандартнай серыі, паказаныя гады яго кіравання «1858» і «1918».[4][5]

Зноскі

  1. Па дадзеных Н. Уладзінца, у 1819 годзе.
  2. 1 2 3 Nekvasil J. Rakouská pošta v Lichtenštejnsku // Filatelie. — 1970. — № 11. — С. 338—339. (чэшск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Лихтенштейн // Филателистическая география. Европейские зарубежные страны / Н. И. Владинец. — М.: Радио и связь, 1981. — 160 с.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 Уладзінец Н. І. Ліхтэнштэйн // Філатэлія СССР. — 1981. — № 1. — С. 26—27.
  5. 1 2 Па інфармацыі з каталога «Міхель»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1818 годзе
Катэгорыя·Эканоміка Ліхтэнштэйна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікіпадручнік непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіпадручнік