wd wp Пошук:

Аўстра-венгерскае пагадненне

Герб Аўстрыйскай імперыі

Аўстра-венгерскае пагадненне 1867 года (Аўстра-венгерскі кампраміс, ням.: Ausgleich; венг.: kiegyezés) — дагавор, заключаны 15 сакавіка 1867 года паміж аўстрыйскім імператарам Францам-Іосіфам I і прадстаўнікамі венгерскага нацыянальнага руху на чале з Ферэнцам Дэакам, у адпаведнасці з якім Аўстрыйская імперыя ператваралася ў дуалістычную манархію Аўстра-Венгрыя. Пагадненнем прадугледжвалася прадастаўленне венгерскай частцы дзяржавы поўнай самастойнасці ва ўнутраных справах, пры захаванні на ўзроўні агульнаімперскага ўрада толькі пытанняў знешняй, ваенна-марской і фінансавай палітыкі. Стварэнне Аўстра-Венгрыі было спосабам пераадолення зацяжнога крызісу імперыі, выкліканага ўздымам нацыянальных рухаў народаў краіны, умацаваннем нацыянальных эліт, ваеннымі паражэннямі ў аўстра-італа-французскай 1859 года і аўстра-прускай 1866 года войнах, ростам панславянскай пагрозы, а таксама правалам спроб рэфармавання імперыі на прынцыпах цэнтралізму.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Федэралізм
Катэгорыя·Гісторыя Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Каралеўства Венгрыя
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Аўстрыі
Катэгорыя·Сакавік 1867 года
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Падзеі 15 сакавіка