Аўстралія удзельнічае ў конкурсе песні Еўрабачанне ў якасці паўнавартаснага ўдзельніка з 2015 года. Такое рашэнне прыняў ЕВС, такім чынам Аўстралія на дадзены момант з’яўляецца адзінай краінай, якая ўдзельнічае ў конкурсе, нават не з’яўляючыся паўнавартасным членам ЕВС. Да гэтага, у 2014 годзе дацкі вяшчальнік DR даў дазвол аўстралійскаму вяшчальніку SBS на выступ прадстаўніка Аўстраліі ў інтэрвал-акце другога паўфіналу Еўрабачання 2014. 8 мая 2014 года аўстралійская прадстаўніца Джэсіка Маўбой выканала песню “Sea of Flags” у другім паўфінале Еўрабачання. За ўсю нядоўгую гісторыю ўдзелу Аўстраліі на конкурсе, яе прадстаўнікі яшчэ ні разу не правальваліся на этапе паўфіналу. Па гэтым паказчыку краіна разам з Украінай з’яўляецца самай паспяховай на конкурсе. Лепшым вынікам краіны стала 2-е месца, якое ў 2016 годзе заняла Дэмі Ім. Горшы вынік - 20-е месца ў 2018 годзе.
Пераможца Другое месца Трэцяе масца Чацвертае месца Пятае месца Апошняе месца Аўтаматычны праход у фінал Не прайшла ў фінал Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
2015 | Гай Себасц'ян | Англійская | «Tonight Again» | «Сёння зноў» | 5 | 196 | ||
2016 | Дэмі Ім[1] | Англійская | «Sound of Silence»[2] | «Гук цішыні» | 2 | 511 | 1 | 330 |
2017 | Isaiah | Англійская | «Don't Come Easy» | «Даецца нялёгка» | 9 | 173 | 6 | 160 |
2018 | Джэсіка Маўбой | Англійская | «We Got Love» | «У нас ёсць каханне» | 20 | 99 | 4 | 212 |
2019 | Кейт Мілер-Хайдкэ | Англійская | «Zero Gravity» | «Бязважкасць» | 9 | 285 | 1 | 261 |
2020 | Мантэнь | Англійская | «Don’t Break Me» | «Не зламай мяне» | ||||
2021 | Мантэнь | Англійская | «Technicolour» | «Тэхнікалор» | 14 | 28 | ||
2022 | Шэлдан Райлі | Англійская | «Not the same» | «Не такі, як усе» | 15 | 125 | 2 | 243 |
Да 2019 года гісторыя галасавання краіны выглядае так:[3][4]
|
|
Год | Прэмія | Песня | Кампазітары Тэкст песні (l) / Музыка (m) |
Артыст | Месца | Балы |
---|---|---|---|---|---|---|
2016 | Прэмія кампазітараў | «Sound of Silence» | Энтані Эгізі, Дэвід Мусумеці | Дамі Ім | 2 | 511 |
2019 | Мастацкая прэмія | «Zero Gravity» | Кейт Мілер-Хайдке, Кір Натталл, Джуліян Хэмілтан | Кейт Мілер-Хайдкэ | 9 | 285 |