wd wp Пошук:

Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі

Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі (польск.: August Dominik Przeździecki; 4 жніўня 1760, Заслаўе23 лістапада 1782) — граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, староста менскі і дэмбскі (Dębsk); пасол на сойм 1780.

Біяграфія

З роду Пшаздзецкіх гербу «Рох III» прыдомак Пежхаля, малодшы сын Антонія Тадэвуша, падканцлера літоўскага, і Катаржыны з Агінскіх, дачкі Юзафа, ваяводы троцкага. Старосціч менскі, пасля там жа быў старостай гродавым, і ўжо ў 20 год быў абраны паслом з менскага павета на Варшаўскі сойм разам з Антоніям Тызенгаўзам, старостай стралкоўскім (Strzałkі). Уладальнік маёнткаў Заслаўе і, верагодна, Дэмбск (Dębsk ці Dębów), які саступіў у 1778 годзе Яну Грабоўскаму.

У 1778 годзе пабраўся шлюбам з Ганнай Барбарай Алімпіяй Радзівіл, будучай пісьменніцай і мастачкай-аматаркай, дачкой князя Станіслава Радзівіла, падкаморага вялікага літоўскага, генерал-лейтэнанта літоўскіх войскаў, і Караліны Пацей, ваяводзічанкі троцкай. Меў з ёй адзінага сына Міхала, але той у час напалеонаўскіх войнаў страціў спадчыну, а яго нашчадкі праз палітычныя падзеі ў 1863 годзе вымушаны былі пакінуць Беларусь і, імаверна, аселі ў Любельскім ваяводстве, дзе ўжо не займалі важных пасад у грамадстве. Удава Аўгуста Дамініка адмовілася ў 1784 годзе апекаваць свайго сына і каля 1787 года выйшла замуж у другі раз за Тадэвуша Антонія Мастоўскага, графа на Астраменцку (Ostromęck), у будучым палітычнага дзеяча Чатырохгадовага сойму і Лістападаўскага паўстання, міністра ўнутраных спраў Княства Варшаўскага.

Сустракаюцца, патрабаваныя крытычнага ўдакладнення, звесткі, што пад яго малатком працавала ў Вільні масонская ложа «Касцёл мудрасці» (утворана 17 лістапада 1780 года пасля падзелу «Добрага Пастара», працавала на нямецкай мове), і адначасова з’яўляўся ганаровым сябрам ложы «Паўночны шчыт» («Bouclier du Nord»).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пшаздзецкія
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Род Пшаздзецкіх
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1760 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Старосты менскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1782 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заслаўі