wd wp Пошук:

Аўгуста Сесар Сандзіна

Аўгуста Сесар Сандзіна Кальдэрон (ісп.: Augusto Sesar Nicolás Sandino Calderón, 18 мая 1895, Ніканаома, Нікарагуа-21 лютага 21 лютага 1934, Манагуа, Нікарагуа) — нікарагуанскі палітычны дзеяч, лідар нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыйнай вайны 1927—1934 гадоў.

Біяграфія

Бацька Сандзіна — заможны селянін Грэгорыа, маці — подёнщица Маргарыта Кальдэрон. На працягу 12 гадоў Грэгорыо Сандзіна адмаўляўся прызнаць сына Аўгуста законным, аднак затым прыняў яго ў сям’ю.

19 кастрычніка 1926 года Садзіна падняў антыўрадавае паўстанне супраць кіруючага рэжыму, які падтрымлівалі ЗША, затым узначаліў ўзброены супраціў амерыканскім войскам. Спачатку ён выступаў за аднаўленне законнай улады, потым пачаў змагацца супраць пагаднення Эспіна-Негра, якое прадугледжвала падтрымку Нікарагуа амерыканскім урадам, разглядаючы яе як пагрозу нікарагуанскай незалежнасці.

Раніцай 16 ліпеня 1927 года атрад Сандзіна (каля 100 чалавек, узброеных 60 вінтоўкамі) падышоў да захопленага амерыканскімі войскамі (400 марскіх пяхотнікаў і 200 урадавых нацыянальных гвардзейцаў) горада Акаталь і атакавалі яго. Бой доўжыўся 15 гадзін і завяршыўся ўзяццем Акаталя. Амерыканцы паслалі авіяцыю для бамбёжкі горада. Каля 300 мірных жыхароў, пераважна жанчын і дзяцей, было забіта і яшчэ 100 чалавек паранена. Ацалелыя мужчыны Акаталя ўступілі ў атрад Сандіна. Усе байцы атрада былі выключна добраахвотнікамі, ім забаранялася наносіць шкоду мірным сялянам, але дазвалялася абкладаць прымусовым падаткамі «мясцовых і замежных капіталістаў».

Да снежня 1932 года сандзіністы кантралявалі звыш за палову тэрыторыі краіны, а амерыканцы абвясцілі за галаву Сандзіна ўзнагароду ў 100 тысяч долараў.

Сандзіна здолеў дамагчыся вываду размешчаных у краіне амерыканскіх войскаў (2 студзеня 1933 года), але ў ходзе чарговага раўнда перамоў па дэмабілізацыі свайго войска быў арыштаваны кіраўніком Нацыянальнай гвардыі Нікарагуа. Па загаду прэзідэнтам краіны Анастасіа Самоса і расстраляны разам з братам і бліжэйшымі паплечнікамі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118605399 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Augusto César Sandino // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Augusto César Sandino // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118605399 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Манагуе
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Нікарагуа
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Нікарагуа
Катэгорыя·Постаці Нікарагуа
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нікарагуа