wd wp Пошук:

Манагуа

Манагуа (ісп.: Managua) — сталіца і найбуйнейшы горад Нікарагуа; з’яўляецца таксама адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага дэпартамента краіны. Насельніцтва 1.817.000 (2004).

Геаграфія

Горад знаходзіцца на захадзе краіны, на паўднёвым беразе возера Манагуа.

Гісторыя

Манагуа быў заснаваны іспанцамі на месцы індзейскага паселішча, вядомага з XVI стагоддзя. У 1855 годзе горад зрабіўся сталіцай дзяржавы. На працягу сваёй гісторыі горад неаднаразова пакутаваў ад стыхійных бедстваў: ў 1876 годзе здарылася наймоцная паводка; ў 1885, 1931 і 1972 гадах. адбываліся разбуральныя землятрусы, у 1936 годзе выбухнуў моцны пажар.

У 1979 годзе ў горадзе ішла жорсткая гарадская вайна (герылья) паміж атрадамі Сандынісцкага фронта нацыянальнага вызвалення (СФНВ) і войскамі дыктатара А. Самосы. 4 чэрвеня 1979 года ў Манагуа пачалася агульнанацыянальная забастоўка, а 9 чэрвеня пачалося ўзброенае паўстанне. На 19-ы дзень паўстання часткі СФНВ і паўстанцы (усяго 6 тыс.чал.) пачалі адыход са сталіцы. З імі сышлі і бежанцы. 14 ліпеня калоны СФНВ зноў перайшлі ў наступ на Манагуа. У горадзе разгарнулася будаўніцтва барыкад. Прэзідэнт А. Самоса пачаў падрыхтоўку да ўцёкаў з краіны і 17 ліпеня адрокся ад пасады перад нікарагуанскім кангрэсам і вылецеў у ЗША. 19 ліпеня 1979 года атрады СФНВ урачыста ўвайшлі ў сталіцу краіны.

1 ліпеня 2009 года мэр горада Алексіс Аргуэё быў знойдзены мёртвым у сваёй рэзідэнцыі (Аргуэё, былы баксёр (трохразовы чэмпіён свету па боксе) быў абраны мэрам у лістападзе 2008 года). Прычыны смерці даследуе паліцыя. У сувязі са смерцю Алексіса Аргуэё, 8 ліпеня 2009 года прысягу ўступлення на пасаду мэра прыняла Дэйзі Торэс.

Зноскі

  1. Datos Generales de Managua
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Нікарагуа
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта