wd wp Пошук:

Аэрапорт Партэла

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Партэла.

Міжнародны аэрапорт Лісабона Партэ́ла (парт.: Aeroporto Internacional da Portela, Aeroporto Internacional de Lisboa, англ.: Lisbon Portela Airport), таксама вядомы як Аэрапорт Лісабона (IATA: LISICAO: LPPT) — аэрапорт, размешчаны ў паўночнай частцы горада Лісабон. З’яўляецца найбуйнейшым міжнародным аэрапортам у Партугаліі. Аэрапорт, які належыць дзяржаўнай кампаніі «ANA», функцыянуе з 15 кастрычніка 1942 года, мае дзве ўзлётна-пасадачныя паласы даўжынёй 3805 і 2400 метраў, кожная з якіх мае 45 метраў у шырыню. Мае два грамадскія і адзін ваенны тэрмінал, больш вядомы пад назвай «Фігу-Мадуру». Лісабонскі аэрапорт выкарыстоўвае аўтаматызаваную Сістэму кіравання багажом (BHS). Партэла — базавы аэрапорт авіякампаніі TAP Portugal.

Лісабонскі аэрапорт Партэла

У пачатку 2008 года партугальскім урадам было прынята рашэнне пабудаваць новы міжнародны аэрапорт у Алкашэты[2]. Такое рашэнне звязана са сталым ростам пасажырскага трафіку аэрапорта «Партэла».

Зноскі

  1. http://fr.presse.lyonaeroports.com/Handlers/HTFile.ashx?MEDIAID=145127&SITEKEY=e3b5a195-0443-4dcc-b43f-e391ced792de
  2. Portugal’s new Lisbon airport to be built in Alcochete for 4.9 bln eur — PM Архівавана 2 мая 2008.(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Транспарт у Лісабоне
Катэгорыя·Аэрапорты Партугаліі
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных