wd wp Пошук:

Аэрадынамічная сіла

Тыповая схема аэрадынамічных сіл, дзеючых на лятальны апарат і вагі: 1 - цяга; 2 - лабавы супраціў; 3 - пад'ёмная сіла; 4 - вага

Аэрадынамічная сіла Rа– гэта сіла, з якой сустрэчны рухомы паветраны паток дзейнічае на паверхню цвёрдага цела.

Цэнтр ціску – пункт прыкладання гэтай сілы.

Сіла ўздзеяння паветранага патоку на цвёрдае цела залежыць ад многіх параметраў, галоўнымі з якіх з’яўляюцца форма і арыентацыя цела ў патоку, лінейныя памеры цела і інтэнсіўнасць паветранага патоку, вызначальная яго шчыльнасцю і хуткасцю.

Аэрадынамічная сіла ўзнікае праз:[1][2][3]

Акрамя гэтых дзвюх сіл, існуе таксама паняцце аэрадынамічнага моманту, значэнне якога залежыць ад пункту, абранага для разліку.

Сіла, ствараемая вінтом і рэактыўным рухавіком, называецца цягай і яна таксама з’яўляецца аэрадынамічнай сілай (паколькі яна таксама ўплывае на навакольнае паветра). R лятальнага апарата з рухавіком звычайна складаецца з трох вектараў: цяга, пад’ёмная сіла і супраціў. [4][5]

Чацвёртая сіла, якая дзейнічае на планёр або самалёт з маторам падчас палёту - гэта яго вага. Вага цела не ёсць аэрадынамічнай сілай.

Формула

Поўная аэрадынамічная сіла прама прапарцыйная кінетычнай энергіі патоку, які абцякае цела і трансфармуецца ў энергію трэння ў памежным слою і ў патэнцыйную энергію ціску. У інжынерных аэрадынамічных разліках поўная аэрадынамічная сіла запісваецца формулай:

R

a

=

C

R

ρ  

V

2

2

S

{\displaystyle R_{a}=C_{R}{\rho \ V^{2} \over 2}S}

\{\displaystyle R_\{a\}=C_\{R\}\{\rho \ V^\{2\} \over 2\}S\}

дзе

R

a

{\displaystyle R_{a}}

\{\displaystyle R_\{a\}\} - поўная аэрадынамічная сіла, Н.

C

R

{\displaystyle C_{R}}

\{\displaystyle C_\{R\}\} - бязмерны каэфіцыент поўнай аэрадынамічнай сілы, вызначальны доследным шляхам у працэсе аэрадынамічных эксперыментаў або тэарэтычнымі разлікамі

ρ  

V

2

2

{\displaystyle {\rho \ V^{2} \over 2}}

\{\displaystyle \{\rho \ V^\{2\} \over 2\}\} - дынамічны напор, у Па.

ρ

{\displaystyle \rho }

\{\displaystyle \rho \} - шчыльнасць паветра.

V

{\displaystyle V}

\{\displaystyle V\} - хуткасць цела адносна паветра ("паветраная хуткасць" цела).

S

{\displaystyle S}

\{\displaystyle S\} - эфектыўная плошча паверхні цела.

Пры ўзаемадзеянні цвёрдага цела з паветраным патокам не важна, рухаецца цела ў нерухомым паветры або нерухомае цела абцякае рухомы паветраны паток. Сілы ўзаемадзеяння, якія пры гэтым узнікаюць, будуць аднолькавыя. Гэта сцвярджэнне абгрунтавана на прынцыпе адноснасці руху, сфармуляванаму Галілеа Галілеем (1564-1642). [6]

Зноскі

  1. Hurt, H.H.Jr. Aerodynamics for Naval Aviators. p.29
  2. Clancy, L.J. Aerodynamics.
  3. Massey, B.S. Mechanics of Fluids, section 10.8.2
  4. Hurt, H.H.Jr. Aerodynamics for Naval Aviators.
  5. Clancy, L.J. Aerodynamics.
  6. Энциклопедия Кругосвет Аэродинамика

Спасылкі

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Аэрадынаміка