wd wp Пошук:

Ашмянскі разлом

Беларуская антэкліза

Ашмя́нскі разлом — тэктанічная структура ў Ашмянскім, Смаргонскім, Маладзечанскім і Мінскім раёнах Беларусі, у межах Беларускай антэклізы.

Распасціраецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і абмяжоўвае з паўночнага ўсходу Валожынскі грабен. Прасочваецца ў фундаменце, верхнепратэразойскіх, ніжнепалеазойскіх і сілурыйскіх адкладах. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па паверхні фундамента вагаецца ад дзясяткаў да 250 м.

Залажэнне разлому адбывалася ў вендзе, найбольшая актывізацыя — у раннім палеазоі і сілуры.

Па глыбіні пранікнення разлом адносіцца да катэгорыі коравых. 3 паверхні ўздоўж яго распасціраецца Ашмянскае ўзвышша.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Геалогія Мінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Геалогія Ашмянскага раёна
Катэгорыя·Геалогія Смаргонскага раёна
Катэгорыя·Тэктоніка Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Беларуская антэкліза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Геалогія Маладзечанскага раёна