wd wp Пошук:

Ашкалі

Ашкалі (алб.: Ashkali) — субэтнічная група албанцаў. Жывуць у Сербіі, пераважна на тэрыторыі Косава. Агульная колькасць (2015 г.) - 18 200 чал.[1] Асноўная рэлігія — іслам.

Самі ашкалі лічаць сябе нашчадкамі выхадцаў з Ірана або Ізраіля. Да канца XX ст. яны не вылучалі сябе з ліку астатніх албанцаў Косава, хаця ў Югаславіі разглядаліся як цыганы-мусульмане, што ўпадабалі аселы лад жыцця і албанскую мову. Падчас Косаўскага крызіса 1996 - 1999 гг. ашкалі былі запрошаны для перагавораў з прадстаўнікамі ўрада Сербіі ў якасці самастойнай этнічнай меньшасці. У Косава была створаны асобныя нацыянальныя палітычныя партыі ашкалі, якія прымаюць удзел у выбарах. У Сербіі ў горадзе Нові-Сад дзейнічае культурная арганізацыя “Матыца Ашкалі”.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ashkali

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Народы Еўропы
Катэгорыя·Албанцы
Катэгорыя·Цыганы
Катэгорыя·Балканскія народы