Ахмет Недждэт Сезер (турэцк.: Ahmet Necdet Sezer, нар. 13 верасня 1941, Аф’ён) — дзясяты прэзідэнт Турцыі. Вялікі Нацыянальны Сход Турцыі абраў Сезера прэзідэнтам ў 2000 годзе пасля таго, як сямігадовы тэрмін яго папярэдніка Сулеймана Дэмірэля мінуў. 28 жніўня 2007 года яго змяніў Абдула Гюль.