wd wp Пошук:

Ахвярадаўца

«Ахвярадаўца» (польск.: Jałmuźnik — чалавек, які раздае міласціну) — найвялікшы вершаваны твор Я. Пратасовіча, выдадзены ў Вільні ў 1597 годзе. Уяўляе сабой вершаваную перапрацоўку сачынення італьянскага вучонага Юлія Фолька (1574, Рым).

Асноўная думка твора — неабходнасць дапамагаць няшчасным, бедным, каб зрабіць ix до­лю крыху лягчэйшай.

На адвароце тытульнай старонкі выдання была змешчана пад выявай радзівілаўскага герба эпіграма, а далей — два прысвячэнні князю М. Р. «Сіротцы» і прадмова да чытача. У дэдыкацыйных вершах аўтар выказвае князю шчырую падзяку за колішнюю маральную і матэрыяльную падтрымку і просіць княжацкім аўтарытэтам засведчыць слушнасць выказаных у творы ідэй.

Пад канец кнігі Я. Пратасовіч змясціў вялікі верш «Да скупога», у якім падагульніў сказанае ў асноўнай частцы твора з дапамогай выказванняў Сакрата, Дэмакрыта і сентэнцый з Бібліі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Літаратурныя творы на польскай мове
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Творы 1597 года
Катэгорыя·Літаратура Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Паэзія Яна Пратасовіча