wd wp Пошук:

Ахаз

Ахаз — (іўр.: אָחָז — «Гасподзь правёў», грэч.: Ἄχαζ; лац.: Ahaz) — дванаццаты цар Іўдзейскага царства, сын Іяфама.

Заняў пасаду ва ўзросце 20 гадоў і кіраваў краінай на працягу 16 год. Гадамі яго валадарства лічацца 732 па 716 да н.э. Яго імя таксама згадваецца ў генеалогіі Ісуса ў Евангеллі паводле Мацвея. У Бібліі цар адзначаецца як нягодны і ліхі ў вачах Божых. Ахаз спыніў пакланенне Адзінаму Богу ў храме і адрадзіў старыя язычніцкія культы, прыхільнікам якіх ён быў. Цар нават правёў свайго сына праз агонь, што выклікала пратэст прарокаў. На гады яго валадарства прыходзіцца дзейнасць прарокаў Ісайі, Осіі і Міхея, засцярогі якіх Ахаз ігнараваў.

У 732 годзе да н.э. у пачатку свайго валадарання цар сутыкнуўся з сур’ёзнай знешняй небяспекай. Аб’яднаная кааліцыя цароў Ізраіля Факея і Сірыі Рэцынам узяла ў аблогу Іерусалім. Каб выратаваць сваё становішча Ахаз уступіў у дамову з царом Асірыі Ціглатпаласарам III, згодна якой Іўдзея станавіліся залежнай тэрыторыяй Асірыі і павінна была выплочваць вялікую даніну. Пасля таго, як Ахаз выплаціў вялікую кантрыбуцыю Асірыі, Ціглатпаласар III захапіў Дамаск і анексіраваў Сірыю. Насельніцтва Сірыі было выселена ў Асірыю, а сам Рэцын забіты. Пасля гэтага асірыйскае войска накіравалася ў Паўночны Ізраіль, дзе ўзяла шэраг гарадоў у Галілеі, насельніцтва якіх было таксама выселена ў Асірыю. Гэтая падзея таксама адлюстравана ў адной з асірыйскіх хронік.

Калі Ахаз знаходзіўся ў Дамаску, куды ён прывёз даніну Ціглатпаласару, там ён убачыў асірыйскі ахвярнік і загадаў зрабіць яго копію ў Іерусалімскім Храме. Дзеля гэтага ён цалкам спыніў богаслужэнне ў храме.

Памёр цар ва ўзросце 36 гадоў і пахаваны ў Іерусаліме, але ў царскіх пахавальніцах.

Зноскі

  1. 38 // Чацвёртая кніга Царстваў
  2. 20 // Чацвёртая кніга Царстваў

Папярэднік:
Іяфам
Ётам
Цар Іўдзейскі
 

Суваладарэнне 736 — 732 да н.э.
Уласнае кіраванне 732 — 716 да н.э.
Апошнія гады, смерць 

Пераемнік:
Езекія
Хізкіяу
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цары іўдзейскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 763 годзе да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 727 годзе да н.э.
Катэгорыя·Цары іўдзейскія