wd wp Пошук:

Атэль Субіз

Атэль Субі́з (фр.: Hôtel de Soubise) — невялікі палац у 3-й акрузе Парыжа па адрасе Rue des Archives 60, аднак знакаміты ўваход размешчаны на вуліцы Rue des Francs Bourgeois. Выкарыстанне слова атэль у назве паказвае на від будынка. Парыжскі атэль уяўляе сабой асаблівы тып гарадскога асабняка з уласным садам.

Гісторыя будынка

Уязная брама, якая захавалася ад асабняка канетабля Клісона

З 1371 па 1375 канетабль Аліўе дэ Клісон пабудаваў на гэтым участку зямлі свой ​​асабняк. Ад яго пабудовы захавалася ўмацаваная брама з двума вежамі па баках, якія выходзяць на вуліцу Архіваў.

У 1553 годзе будынак перайшоў у рукі герцага Гіза, які распарадзіўся аб практычна поўнай перабудове асабняка. Ад палаца Гізаў да нашых дзён дайшла капліца і каравульная зала (фр.: salle des gardes), дзе ў XVI стагоддзі праходзілі сходы Каталіцкай лігі. Магчыма, менавіта тут была задуманы Варфаламееўская ноч і паўстанне 1588 года[3]. Пры Марыі дэ Гіз, апошняй прамой наследніцы старэйшай галіны дому Гізаў, у асабняку быў заснаваны выдатны тэатр, у пастаноўках якога ў прыватнасці ўдзельнічалі Карнэль, Лерміт, Шарпанцье.

Пасля смерці Марыі дэ Гіз у 1688, асабняк быў набыты ў 1700 годзе Франсуа дэ Роганам (1630—1712), што насіў тытул прынца Субіз. У 1705 годзе новыя гаспадары распарадзіліся цалкам перарабіць асабняк, пакінуўшы ад старога толькі ўязную браму ў якасці бакавога ўваходу.

Архітэктарам быў прызначаны П’ер Дэламер, які, як і ўладальнік, быў родам са Страсбурга. Будаўніцтва вялося з 1705 па 1709 год. За ўнутранае арганізаванне атэля адказваў архітэктар і дэкаратар Жэрмэн Бафран (1667—1754). Інтэр’ер атэля Субіз лічыцца ці не самым першым з захаваных інтэр’ераў у стылі ракако. Можна сказаць, што тут і ў Марлі адбылося нараджэнне гэтага стылю. Асаблівай увагі варты «Авальны салон» (ці «салон Прынцэсы»), чые сцены ўпрыгожаны люстэркамі і карцінамі, маскіравалымі пераход ад сцен да столі. Такім чынам, у салоне няма ні адной прамой лініі.

Пасля ўцёкаў Роганаў у аўстрыйскія ўладанні, іх асабняк у 1808 годзе быў выкуплены дзяржавай. Напалеон I размясціў у ім Дзяржаўныя Архівы. У 1867 годзе пры Напалеоне III на базе Архіваў быў заснаваны Музей гісторыі Францыі.

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. Гісторыя асабняка на сайце музея гісторыі Францыі Архівавана 31 ліпеня 2009.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Асабнякі Парыжа
Катэгорыя·Ракако
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў 1709 годзе
Катэгорыя·III акруга Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1709 год у Еўропе