wd wp Пошук:

Атрыбуцыя твору

Атрыбуцыя (лац.: attributio) у філалогіі — вызначэнне сапраўднасці або падробленасці рукапіснага тэксту і ўстанаўленне яго аўтара. Атрыбуцыя ў мастацтвазнаўстве — вызначэнне аўтарства мастацкага твора. Атрыбуцыя у музеязнаўстве — апісанне экспаната па шэрагу прыкмет, да ліку якіх належаць: назва, прызначэнне, форма, канструкцыя, матэрыял, памеры, тэхніка вырабу, аўтарства[1].

Напрамкі атрыбуцыі

Атрыбуцыяй тэксту называюць як даследаванне па вызначэнні яго аўтарства, так і вынік гэтага даследавання. Праблема ўстанаўлення аўтарства ў літаратуры звязана з існаваннем ананімных і псеўданімных тэкстаў і ўяўляе сабой адну з самых старажытных філалагічных задач, якія ўваходзяць у вобласць тэксталогіі. У апошнія дзесяцігоддзі ў задачах атрыбуцыі прымяняюцца матэматычныя метады, робяцца спробы аўтаматызаваць эксперымент па вызначэнні аўтарства.

Атрыбуцыі падвяргаюцца:

Атрыбуцыя твора мастацтва (тэксту ў семіятычным разуменні гэтага тэрміна, то есць любога звязанага набору знакаў, у тым ліку фільма, карціны, аўдые-творы, лісты) ставіць задачу знаходжання наступных дадзеных:

Атрыбуцыі іконы з’яўляецца абгрунтаванне прыналежнасці іконы да пэўнай школы або асяродка, майстэрні якога-небудзь іканапісца.

Зноскі

Літаратура

  1. Российский Этнографический музей: Толковый словарь: Атрибуция(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Тэксталогія