wd wp Пошук:

Атмасфера Марса

Здымак «Вікінга», 1976
Вуглякіслы газ 95,32 %
Азот 2,7 %
Аргон 1,6 %
Кісларод 0,13 %
Угарны газ 0,07 %
Вадзяны пар 0,03 %
Аксід азота(II) 0,013 %
Неон 0,00025 %
Крыптон 0,00003 %
Фармальдэгід 0,0000013 %
Ксенон 0,000008 %
Азон 0,000003 %
Метан 0,00000105 %

Атмасфера Марса — газавая абалонка навакол планеты Марс. Істотна адрозніваецца ад зямной атмасферы як па хімічным складзе, так і па фізічных параметрах. Ціск ля паверхні складае 0,7-1,155 кПа (1⁄110 ад зямнога, або роўны зямным на вышыні звыш трыццаці кіламетраў). Прыкладная таўшчыня атмасферы — 110 км. Марс мае вельмі слабое магнітнае поле (у параўнанні з зямным), і ў выніку сонечны вецер паступова «здзімае» атмасферу ў космас.

Хімічны склад

Анімацыя руху аблокаў, фатаграфіі з апарата Фенікс

Атмасфера складаецца з вуглякіслага газу (95 %) з прымешкамі азоту, аргону, кіслароду і іншых газаў. Ёсць, у прыватнасці, і прымешка вадзянога пару. Акрамя таго, выяўленыя сляды метану, які інтэрпрэтуюцца як прыкмета наяўнасці жыцця на планеце (так як дзеючых вулканаў там не выяўлена). Варта адзначыць, што, нягледзячы на моцную разрэджанасць марсіянскай атмасферы, канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў ёй прыкладна ў 23 разы больш, чым у зямной. Яе склад і ціск робяць немагчымым дыханне жывых арганізмаў.

Даследаванні, праведзеныя ў 2013 годзе з дапамогай інструмента Mars Climate Sounder, усталяванага на апараце MRO, паказалі, што ў марсіянскай атмасферы больш вадзянога пару, чым меркавалася раней, і больш, чым у верхніх слаях атмасферы Зямлі. Ён знаходзіцца ў водна-ледзяных аблоках, размешчаных на вышыні ад 10 да 30 кіламетраў, якія засяроджаныя у асноўным на экватары і назіраюцца практычна на працягу ўсяго года. Яны складаюцца з часцінак лёду і вадзянога пару.[1]

4 мільярды гадоў таму атмасфера Марса ўтрымлівала колькасць кіслароду, якая супастаўная з яго доляй на юнай Зямлі.[2]

Тэмпературныя ваганні

Паколькі атмасфера Марса моцна разрэджаная, яна дрэнна згладжвае сутачныя ваганні тэмпературы паверхні. Тэмпература на экватары вагаецца ад +30° C днём да -80° C ноччу. На полюсах тэмпература можа падаць да -143 °C.

Першыя вымярэнні тэмпературы Марса з дапамогай тэрмометра, змешчанага ў фокусе тэлескопа-рэфлектара, праводзіліся яшчэ ў пачатку 1920-х гадоў. Вымярэнні В. Лампланда ў 1922 г. далі сярэднюю тэмпературу паверхні Марса 245 K (-28 °C), Э. Пэці і С. Нікальсан ў 1924 г. атрымалі 260 K (-13 °C). Больш нізкае значэнне атрымалі ў 1960 г. У. Сінтан і Дж. Стронг: 230 K (-43 °C).

Гадавы цыкл

Маса атмасферы на працягу года моцна змяняецца з-за кандэнсацыі ў палярных шапках вялікіх аб’ёмаў вуглякіслага газу ў зімовы час і выпарэння — у летні.

Структура атмасферы

Зноскі

  1. В атмосфере Марса много водяного пара
  2. Марс был богат кислородом 4 миллиарда лет назад, выяснили ученые | РИА Новости
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Абалонкі Марса
Катэгорыя·Атмасфера
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96%2C %D1%8F%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C %D1%87%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F %D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B