wd wp Пошук:

Магнітнае поле Зямлі

Схема магнітнага поля Зямлі, якая дэманструе розніцу паміж магнітнымі і геаграфічнымі полюсамі Зямлі.

Магнітнае поле Зямлі — сілавое поле, узнікненне якога абумоўлена крыніцамі, якія знаходзяцца ў зямным шары і калязямной прасторы (магнітасферы і іанасферы).

Адрозніваюць:

У калязямной касмічнай прасторы магнітнае поле Зямлі ўтварае магнітасферу.

Вывучэнне геамагнітнага поля мае вялікае значэнне, у прыватнасці для арыентавання на мясцовасці, развіцця радыёсувязі, магнітных метадаў разведкі карысных выкапняў і інш.

Магнітнае поле Зямлі змяняецца ў межах ад 30 мкТ ў раёне экватара да 60 мкТ ў раёне палюсоў.

Магнітныя полюсы

Спрошчана магнітнае поле Зямлі можна ўявіць сабе як поле магнітнага дыполя, нахіленага прыкладна пад вуглом 11° адносна восі вярчэння Зямлі. Месцы, дзе гэты уяўны дыполь перасякае паверхню Зямлі, называюць геамагнітнымі полюсамі. Геамагнітныя полюсы, паўночны і паўднёвы, блізкія да сапраўдных паўночнага і паўднёвага палюсоў Зямлі, аднак не супадаюць з імі дакладна, паколькі магнітнае поле планеты складаней, чым поле дыполя. Паўночны і паўднёвы магнітныя полюсы вызначаюцца як месца на паверхні Зямлі, у якіх стрэлка компаса паказвае ўніз, да цэнтру Зямлі.

Паўночны і паўднёвы плюсы Зямлі, як і геамагнітныя полюсы, не з’яўляецца фіксаванымі і з часам перамяшчаюцца. Паўночны магнітны полюс нядаўна пакінуў тэрыторыю Канады і рухаецца ў напрамку Расіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геафізіка
Катэгорыя·Зямля (планета)
Катэгорыя·Будова Зямлі