wd wp Пошук:

Атле Сельберг

Атле Сельберг (нарв.: Atle Selberg; 14 чэрвеня 1917 — 6 жніўня 2007) — нарвежскі матэматык, вядомы сваімі працамі ў галіне аналітычнай тэорыі лікаў і тэорыі аўтаморфных функцый.

Біяграфія

Сельберг нарадзіўся ў 1917 годзе ў нарвежскім горадзе Лангесун (Langesund). Атрымаў адукацыю ва Універсітэце Осла, які скончыў у 1943 годзе, атрымаўшы ступень Ph.D.

У 1942 годзе ён даказаў, што канчатковая доля ўсіх нулёў дзэта-функцыі Рымана ляжыць на крытычнай прамой Re(s)=1⁄2. У 1947 годзе распрацаваў «метад рэшата Сельберга», які прымяняўся ў даследаванні пытанняў аналітычнай тэорыі лікаў. У 1948 годзе (паралельна з Эрдзёшам) атрымаў элементарны доказ асімптатычнага закона размеркавання простых лікаў, апублікаваў яго і ў 1950 годзе быў удастоены за гэта Філдсаўскай прэміі.

Знайшоў адзін з элементарных доказаў тэарэмы Дырыхле пра простыя лікі ў арыфметычнай прагрэсіі.

Пераехаўшы ў ЗША, пачаў працу ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане (штат Нью-Джэрсі). У 1956 годзе ён апублікаваў адну з найбольш значных сваіх прац, у якой даказваў формулу, якая атрымала назву «Формула следа Сельберга» (ужываецца ў тэорыі аўтаморфных функцый, у тэорыі прадстаўленняў і іншых раздзелах матэматыкі і фізікі).

У 1986 годзе за яго працы па тэорыі лікаў, дыскрэтным групам і аўтаморфным формам Сельберг быў удастоены Прэміі Вольфа. Таксама ён быў абраны членам Нарвежскай акадэміі навук, Дацкай каралеўскай акадэміі навук і Амерыканскай акадэміі гуманітарных і дакладных навук.

Сельберг быў жанаты, меў двух дзяцей. Памёр 6 жніўня 2007 года ад сардэчнай недастатковасці.

Зноскі

  1. http://www.universalis.fr/encyclopedie/atle-selberg/
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://www.ias.edu/newsroom/announcements/view/1186683853.html
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117725161 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117725161 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Прынстане
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэлемарку
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Осла
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Матэматыкі Нарвегіі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных