wd wp Пошук:

Асілак

Віктар Васняцоў «Асілкі», 1898

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асілак. Асі́лак — герой многіх традыцыйных чарадзейных беларускіх казак, легенд, паданняў. Валодае незвычайнай сілай: вырывае з каранямі дрэвы, кідае каменныя глыбы. Асілак выступае народным заступнікам. Вобраз асілка сустракаецца, напрыклад, у казках пра Кацігарошка, Медзведзюка, Ілью Мурамца. Беларускія казкі пра асілкаў зазналі ўплыў мясцовых легенд і паданняў пра магутных волатаў. Казачны асілак блізкі да эпічнага волата, напрыклад, Іван Падвей у аднайменнай казцы «Беларускага зборніка» Е. Раманава, вып. 6. Казкі пра асілкаў маюць некаторыя матывы старажытных былін.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Персанажы казак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Беларускі фальклор
Катэгорыя·Асілкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара