wd wp Пошук:

Астравы Антыподаў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Астравы Антыподаў (англ.: Antipodes Islands) — архіпелаг на поўдні Ціхага акіяна ў 860 км на паўднёвы ўсход ад Новай Зеландыі. Уваходзіць у склад гэтай краіны. Агульная плошча — 22 км². Сталага насельніцтва няма.

Гісторыя

Адкрыты ў 1800 г. брытанскім мараплаўцам Генры Ватэрхаўзам. Атрымалі назву Антыподаў за тое, што месцяцца амаль процілегла Вялікабрытаніі. Адразу сюды пачалі прыбываць паляўнічыя на ластаногіх. Але ў выніку неміласэрнага знішчэння пагалоўе марскіх звяроў хутка скарацілася, і пасля 1807 г. зверабойны промысел амаль спыніўся.

У 1998 г. астравы Антыподаў разам з іншымі новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі трапілі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Прырода

Астравы маюць вулканічнае паходжанне. Большую частку сушы фармуе ўзгорысты востраў Антыподаў. Берагі скалістыя, месцамі сустракаюцца камяністыя пляжы. Найвышэйшая кропка — 366 м.

Клімат субантарктычны. Большая частка паверхні пакрыта тундрай. Вылучаюцца тарфяныя балоты.

Флора складаецца пераважна з разнатраўя. Для фаўны характэрныя шматлікія птушкі, у тым ліку буравеснікападобныя, пінгвіны, эндэмічны від папугаяў і г. д. Разам з чалавекам на астравы трапілі грызуны. У 2012 г. пачалася кампанія па іх ліквідацыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Астраўныя групы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Новазеландскія субантарктычныя астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы Новай Зеландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Незаселеныя астравы