wd wp Пошук:

Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў

Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў (АЗПА) — часовае злучэнне савецкіх партызанскіх атрадаў у Вялікую Айчынную вайну. Узнікла на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў жніўні 1942 года як штаб аб’яднаных атрадаў (з кастрычніка 1942 года — АЗПА).

Штаб АЗПА каардынаваў разведвальныя і дыверсійныя дзеянні партызанскіх атрадаў на чыгуначных участках МінскБаранавічыЛіда. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў камандзір дыверсійна-разведвальнага атрада (галаўны атрад) В. В. Шчарбіна. З цягам часу Асобае злучэнне пашырала свой уплыў на ўсе атрады, што базіраваліся ў Налібоцкай і Ліпічанскай пушчах. З лістапада 1942 года большасць атрадаў, што ўваходзілі ў склад АЗПА, былі аб’яднаны ў брыгады. У ліпені 1943 года АЗПА скасавана. Пазней брыгады і атрады ўліліся ў Баранавіцкае і Вілейскае партызанскія злучэнні.

Склад

Атрады (да лістапада 1942 года)

Брыгады (з лістапада 1942 года)

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе