Асні́ца[1] (трансліт.: Asnica, руск.: Осница) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавета.
Вёска знаходзіцца ў 2 км ад аўтадарогі Лунінец — Пінск (P8). Чыгуначная станцыя «Парахонск» на лініі Брэст — Лунінец.
У XVII ст. кароль Ян III Сабескі ўрочышчам Асніца ўзнагародзіў за ваенную заслугу ротмістра Мірона Літаіновіча, прадстаўніка мясцовай шляхты. З часам тут узнікла паселішча. Да Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся хутар, працавалі млын і лесапільны завод. 7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі Парахонск[2]. На пачатак 1998 года ў вёсцы налічвалася 49 двароў, 76 чалавек.
У Асніцы працуе Парахонская участковая бальніца.