wd wp Пошук:

Аснежыцкі сельсавет

Асне́жыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Аснежыцы.

Утвораны 3 чэрвеня 1957 года ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці шляхам аб’яднання Пасяніцкага і Пінкавіцкага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Аснежыцы, у склад Гарадзішчанскага сельсавета перададзены вёскі Вулька, Высокае, Купяцічы, Пачапава і тэрыторыя МТС[1]. 5 сакавіка 1981 года вёска Аснежыца перайменавана ў Аснежыцы. 24 верасня 1998 года з часткі сельсавета ўтвораны Пінкавіцкі сельсавет[2].

29 снежня 2010 года пасёлак Дружны ўвайшоў у склад вёскі Аснежыцы[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5963 чалавекі[4], з іх 89,6 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,6 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. №344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района Архівавана 20 сакавіка 2019.
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. №88 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района(недаступная спасылка)
  3. Решение Пинского районного Совета депутатов от 29 декабря 2010 г. № 05-10 Об упразднении сельского населенного пункта Дружный(недаступная спасылка)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аснежыцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі