Асмо́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Асмолавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аўтухоўскага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Яноўскага (8 населеных пунктаў: Асмолавічы, Аўтухоўка, Жэўжык, Клоў, Мяжэнін, Саўна, Ташна і Фядотаўка) і Ціманаўскага (5 населеных пунктаў: Балешын, Кукуеўка, Лубянка, Мядзведаўка і Сямёнаўка) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.