wd wp Пошук:

Асака птушканожкавая

Асака птушканожкавая (Carex ornithopoda) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Асаковыя.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 5-20 см, утварае шчыльныя дзярніны. Лісце шырынёй 2-4 мм, дугападобна выгнутае. Суквецці даўжынёй 1-2 см з 3-4 пучкападобна збліжаных каласкоў; тычынкавыя каласкі светла-карычневыя, даўжынёй каля 0,5 см, песцікавыя — 0,8-1,5 см. Мяшочкі зваротнаяйкападобныя, трохгранныя, апушаныя, з белым мясістым прыдаткам у ніжняй частцы.

Пашырэнне

Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўднёва-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: сухадольныя лугі і сухія травяністыя схілы з карбанатнай глебай і нізкім разрэджаным травастоем.

Асаблівасці біялогіі

Расце невялікімі, часам вельмі значнымі групамі. Цвіце ў траўні, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1805 годзе
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі