wd wp Пошук:

Арэстэ Саламонэ

Арэстэ Саламонэ (італ.: Oreste Salomone; 20 верасня 18792 лютага 1918) — італьянскі лётчык, удзельнік Першай сусветнай вайны.

24 красавіка 1914 года пабіў рэкорд вышыні палёту сярод італьянскіх пілотаў, дасягнуўшы вышыні 4700 метраў[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Капуі 20 верасня 1879 года[2], у сям’і Мікеле Саламонэ і Марыі Джузэпы, народжанай Валета[3]. У верасні 1897 года быў прызваны на службу ў каралеўскую армію, дзе яго вызначалі ў 76-ы пяхотны полк Неапаля. Пазней Саламонэ вырашыў застацца ў войсках на пастаяннай аснове. 31 кастрычніка 1902 года паступіў у Каралеўскую ваенную акадэмію Мадэны[1], якую скончыў у званні другога лейтэнанта. У верасні 1904 года быў прызначаны ў 7-ы пяхотны полк[3]. У студзені 1907 года Саламонэ перавялі ў ахову ваеннага склада ў Гаэце, а ў верасні таго ж года ён быў павышаны да звання лейтэнанта[1][3].

З пачаткам італа-турэцкай вайны змагаўся ў Лівіі[3], дзе трапіў у авіяцыю ў якасці паветранага назіральніка[4]. У жніўні 1912 года атрымаў ліцэнзію пілота для палётаў на манаплане Blériot XI[1]. З сакавіка 1913 года Саламонэ служыў у Табруку, дзе правёў некалькі паспяховых разведвальных палётаў[3] і быў узнагароджаны сярэбраным медалём «За ваенную доблесць»[1]. У лістападзе быў накіраваны ў Францыю, каб асвоіць новыя мадэлі самалётаў. 24 красавіка 1914 года Саламонэ пабіў рэкорд вышыні палёту сярод італьянскіх пілотаў, дасягнуўшы вышыні 4700 метраў[1].

У ліпені 1915 года, з уступленнем Італіі ў Першую сусветную, быў вызначаны ў 8-ю разведвальную эскадрыллю[1][2], дзе лятаў на знішчальніку Macchi-Nieuport Ni.10. 1 верасня прыкамандзіраваны да 2-й разведвальна-баявой эскадрыллі.

18 лютага 1916 года Саламонэ прыняў удзел у атацы італьянскай авіяцыі на аўстра-венгерскія ваенныя аб’екты ў Любляне, у адказ на бамбардзіроўку Мілана, здзейсненую паветранымі сіламі праціўніка за некалькі дзён да гэтага[1]. Падчас авіяналёту вялікая частка самалётаў з яго эскадрыллі была знішчана. Самалёт самога Саломоне атрымаў пашкоджанні[5].

Пазней ён стаў камандзірам 1-й эскадрыллі, якая пад яго кіраўніцтвам удзельнічала ў бамбардзіроўцы Трыеста[5]. Пасля бітвы пры Капареце Саломоне павысілі да звання маёра[1].

Увечары, 2 лютага 1918 года, вяртаючыся з начнога рэйду, з-за дрэннай бачнасці, выкліканай туманам, Саломоне урэзаўся ў будынак. Ён, лейтэнант-назіральнік Марыяна Д’яла-Годай і лётчык-сяржант Антоніа Порта загінулі. Чацвёртаму члену экіпажа, сяржанту Сільвіё П’евезану, удалося выжыць[1]. Цела Саломоне першапачаткова было пахавана на могілках у Падуі. Пазней астанкі лётчыка ўрачыста перапахавалі на малой радзіме ў Капуі.

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Mancini, 1936, p. 538.
  2. 1 2 Ufficio Storico dell’Aeronautica Militare 1969, p. 24.
  3. 1 2 3 4 5 Cersosimo 2010, p. 20.
  4. Fraschetti 1986,p. 16.
  5. 1 2 Ludovico 1980, p. 19.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Падуі
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Загінулі ў Першую сусветную вайну
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Казерта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Італьянскія лётчыкі Першай сусветнай вайны