wd wp Пошук:

Нешчанка

Нешчанка — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Арэса. Даўжыня 14 км[1]. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰. Пачынаецца за 3 км на поўдзень ад горада Старыя Дарогі (у верхнім цячэнні называецца Сіняроўка), вусце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Вярхуціна. Рэчышча на двух участках на працягу 2,6 км і 1,7 км каналізаванае. Асноўны прыток — рака Портка (злева).

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Пцічы
Катэгорыя·Рэкі Старадарожскага раёна