wd wp Пошук:

Арыстып

Арысты́п (грэч.: Ἀρίστιππος, лац.: Aristippos) з Кірэны (каля 435 — каля 366 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф.

Вучань Сакрата. Заснавальнік кірэнскай школы, адзін з пачынальнікаў геданізму ў этыцы.

Светапогляд

Паводле Арыстыпа, чалавечаму пазнанню даступныя толькі пачуцці, уласныя станы, прыемныя ці прыкрыя, а не існуючыя аб’ектыўна знешнія рэчы; успрыманні іншых людзей для чалавека недасягальныя, ён можа абапірацца толькі на іх выказванні. Таму Арыстып аддаваў перавагу практычнаму, а не тэарэтычнаму пазнанню. Найвышэйшую мэту жыцця бачыў у асабістым здавальненні, але, паводле Арыстыпа, чалавек не павінен падпарадкоўвацца яму, а імкнуцца да разумнай асалоды. Здавальненне і пакуты лічыў мерай дабра і зла, ісціны і хлусні. Сцвярджаў, што не трэба шкадаваць аб мінулым ці баяцца будучыні, у мысленні, як і ў дзеяннях, трэба надаваць значэнне толькі сучаснаму, якім можна вольна распараджацца.

Зноскі

  1. Aristippus // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
  2. Аристипп // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3. — С. 325.
  3. Аристипп // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 82.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лівіі
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 435 годзе да н.э.
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 355 годзе да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў Лівіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 366 годзе да н.э.