wd wp Пошук:

Арыгамі

Класічнае арыгамі - жураўлік і спецыяльная дэкаратыўная папера для арыгамі

Арыгамі (яп.: 折り紙, літар.: «складзеная папера») - від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; старажытнае мастацтва складання фігурак з паперы. Мастацтва арыгамі сваімі каранямі сыходзіць у Старажытны Кітай, дзе і была вынайдзена папера. Першапачаткова арыгамі выкарыстоўвалася ў рэлігійных абрадах. Доўгі час гэты від мастацтва быў даступны толькі прадстаўнікам вышэйшых саслоўяў, дзе прыкметай добрага тону было валоданне тэхнікай складання з паперы. Толькі пасля Другой сусветнай вайны арыгамі выйшла за межы Усходу і трапіла ў Амерыку і Еўропу, дзе адразу набыла сваіх прыхільнікаў.

Класічнае арыгамі складаецца з квадратнага аркуша паперы.

Існуе пэўны набор умоўных знакаў, неабходных для таго, каб замаляваць схему складання нават самага складанага вырабу. Большая частка ўмоўных знакаў была ўведзена ў практыку ў сярэдзіне XX стагоддзя вядомым японскім майстрам Акірам Ёсідзавам (1911-2005).

Класічнае арыгамі прадпісвае выкарыстанне аднаго квадратнага раўнамерна афарбаванага аркуша паперы без клею і нажніц. Сучасныя формы дэкаратыўна прыкладнога мастацтва вельмі часта не прытрымліваюцца гэтага канону[1].

Гісторыя арыгамі

Існуе мноства версій паходжання арыгамі. У асноўным гэта мастацтва развівалася ў Японіі. Арыгамі стала значнай часткай японскіх цырымоній ўжо да пачатку перыяду Хэйан. Самураі абменьваліся падарункамі, упрыгожанымі насі, свайго роду знакамі поспеху, складзенымі з папяровых стужак. Складзеныя з паперы матылькі выкарыстоўваліся падчас святкавання вяселляў сінта і ўяўлялі жаніха і нявесту.

Аднак, незалежныя традыцыі складання з паперы, хоць і не гэтак развітыя, як у Японіі, існавалі і ў Кітаі, Карэі, Германіі і Іспаніі.

Еўрапейскія традыцыі складання з паперы менш дакументаваны, чым ўсходнія, аднак вядома, што тэхналогія вырабу паперы дасягнула арабаў каля 8 стагоддзя н.э., маўры прынеслі паперу ў Іспанію каля 11 стагоддзя. З гэтага часу ў Іспаніі і з 15 стагоддзя ў Германіі пачало развівацца складанне паперы[2]. Як і ў Японіі, у Еўропе складанне з паперы таксама было часткай цырымоній. Звычай складаць асаблівым чынам пасведчання аб хрышчэнні быў папулярны ў цэнтральнай Еўропе ў 17-18 стст. Да 17 стагоддзя ў Еўропе існаваў цэлы шэраг традыцыйных мадэляў: іспанская Пахарыта, капялюшы, лодкі і домікі. У пачатку 19-га стагоддзя Фрыдрых Фробель зрабіў вялікі ўклад у развіццё складання з паперы, прапанаваўшы гэты занятак у якасці навучальнага ў дзіцячых садках для развіцця дзіцячай маторыкі[2].

У 1960-х мастацтва арыгамі пачало распаўсюджвацца па ўсім свеце, першым атрымала распаўсюджванне модульнае арыгамі, а затым і шматлікія плыні, уключаючы кірыгамі. На сённяшні дзень арыгамі ператварылася ў міжнароднае мастацтва[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Román Díaz Origami Essence. — L’Atlier du Gresivaudan, 2010. — С. 160. — ISBN 2-84424-063-1
  2. 1 2 Meher McArthur, Robert J. Lang Folding Paper, The Infinite Possibilities of Origami. — International Arts and Artists, 2011. — С. 96. — ISBN 978-0-9662859-6-3
  3. Арыгамі

Літаратура

Спасылкі

Лагатып Вікіслоўнікі
Лагатып Вікіслоўнікі
У [Вікіслоўніку](/Вікіслоўнік "Вікіслоўнік") ёсць артыкул **«[Арыгамі](https://be.wiktionary.org/wiki/Арыгамі "wikt:Арыгамі")»** * [Арыгамі ў кінажурнале «Хачу ўсё ведаць»](http://youtube.com/watch?v=fvuSjOksatk) на [YouTube](/YouTube "YouTube") * [Классические оригами](http://www.origamicentre.ru/mod/i_clas.htm) на странице Московского клуба оригами (руск.) * [OrigamiWiki](http://www.loveorigami.info/oriwiki/Заглавная_страница) [Архівавана](https://web.archive.org/web/20210421151402/http://www.loveorigami.info/oriwiki/%D0%97%D0%B0%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B0) 21 красавіка 2021. (руск.) * [Origami Resource Center](http://www.origami-resource-center.com/) * [Origami Instructions](http://www.origami-instructions.com/) * [Раздзел «Origami»](http://www.dmoz.org/Arts/Crafts/Paper/Origami/) [Архівавана](https://web.archive.org/web/20130125051114/http://www.dmoz.org/Arts/Crafts/Paper/Origami) 25 студзеня 2013. у DMOZ (англ.)  (недаступная спасылка) * [Раздзел «Арыгамі»](http://www.dmoz.org/World/Russian/Искусство/Декоративно-прикладное_искусство/Оригами/) [Архівавана](https://web.archive.org/web/20170315104110/http://www.dmoz.org/World/Russian/%D0%98%D1%81%D0%BA%D1%83%D1%81%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%BE/%D0%94%D0%B5%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B8%D0%B2%D0%BD%D0%BE-%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D0%BE%D0%B5_%D0%B8%D1%81%D0%BA%D1%83%D1%81%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%BE/%D0%9E%D1%80%D0%B8%D0%B3%D0%B0%D0%BC%D0%B8/) 15 сакавіка 2017. у DMOZ (руск.)  (недаступная спасылка) Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Катэгорыя·Мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Арыгамі