wd wp Пошук:

Фрыдрых Фробель

Фрыдрых Вільгельм Аўгуст Фробель або Фрэбель[5] (ням.: Friedrich Wilhelm August Fröbel, 21 красавіка 1782, Обервайсбах, Германія — 21 чэрвеня 1852) — нямецкі педагог.

Біяграфія

Скончыў Гётынгенскі і Берлінскі ўніверсітэты (1813).

Ствараў выхавальныя ўстановы для дзяцей дашкольнага ўзросту ў вёсках Цюрынгіі. У 18331840 гадах узначальваў сіроцкі прытулак у г. Бургдорф. У 1851 годзе гэтыя ўстановы зачынены ўладамі, а Фробель абвінавачаны ў прапагандзе сацыялістычных ідэй і атэізму.

Погляды

На яго погляды паўплывалі педагагічная канцэпцыя І. Г. Песталоці, ідэі нямецкай класічнай філасофіі.

Адстойваў прынцыпы даступнасці адукацыі для ўсіх дзяцей і дэмакратычны падход да адукацыйнай палітыкі. Лічыў, што ўсебаковае развіццё асобы магчыма, калі педагагічны працэс накіраваны на стварэнне непарыўных сувязей паміж мысленнем і дзеяннем, пазнаннем і ўчынкамі, ведамі і ўменнямі. Развіццё здольнасцей чалавека звязваў з яго працоўнай дзейнасцю.

Распрацаваў тэорыю гульні і методыку рухавых гульняў. Яго канцэпцыя паўплывала на вылучэнне дашкольнай педагогікі ў самастойную педагагічную дысцыпліну; сістэма выхавання стала пашыранай ў краінах Заходняй Еўропы, ЗША, Расіі і інш. У 18711917 гадах дзейнічалі Петраградскія фробелеўскія курсы, у 19081917 гадах — Фробелеўскі жаночы педагагічны інстытут у Кіеве.

Зноскі

  1. 1 2 Friedrich Froebel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Friedrich Fröbel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Friedrich Wilhelm August Fröbel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Паводле БЭ, Т.16

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Памерлі ў 1852 годзе
Асобы
Нарадзіліся ў 1782 годзе
Нарадзіліся 21 красавіка
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Вучоныя паводле алфавіта
Педагогі Германіі
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Памерлі 21 чэрвеня
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных