.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ары́бэ Пера́льта Маро́нес (ісп.: Oribe Peralta Morones; нар. 12 студзеня 1984, Тарэон, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік клуба «Гвадалахара» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі. Алімпійскі чэмпіён 2012 года ў Лондане, а таксама найлепшы футбаліст КАНКАКАФ 2013 года.
Перальта дэбютаваў у прафесійным футболе за клуб «Марэлія» 22 лютага 2003 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Амерыкі». Пазней Арыбэ перайшоў у склад клуба другога дывізіёна «Леон». Паводле вынікаў сезона Арыбэ выйшаў у 33 матчах і забіў 10 галоў, а клуб выйшаў у вышэйшы дывізіён. Пасля гэтага ігрок далучыўся да складу клуба «Мантэрэй», аднак свае зорныя сезоны ігрок правёў у клубе «Сантас Лагуна», разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Мексікі.
13 мая 2014 года, было абвешчана, што Перальта быў прададзены ў клуб «Амерыка»[4][5]. Не зважаючы на тое, што дэталі трансферу не былі прадстаўлены, лічыцца, што «Амерыка» заплаціла за іграка 10 млн долараў ЗША, што зрабіла гэту ўгоду самай дарагой у гісторыі мексіканскага футбола[6].
У чэрвені 2019 года перайшоў у «Гвадалахару».
Перальта дэбютаваў у складзе зборнай Мексікі выйшаўшы на апошняй замене падчас таварыскага матча супраць зборнай Аргенціны 9 сакавіка 2005 года. Ён быў уключаны ў спіс да падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2006, але не быў уключаны ў канчатковы склад[7]. Ігрок быў уключаны ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат свету 2014.
У 2012 годзе ў складзе мексіканскай зборнай адправіўся на Алімпійскія гульні. Дапамог Мексіцы стаць чэмпіёнам гульняў, у фінальным матчы аформіўшы дубль у браму зборнай Бразіліі.
У маі 2018 года абвясціў аб заканчэнні кар’еры ў зборнай пасля чэмпіянат свету 2018.