wd wp Пошук:

Аршыца

Аршы́ца — рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Дняпра.

Даўжыня ракі 33 км. Плошча вадазбору 519 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі

Справа: Пачаліца, Міронаўка. Злева: Выдрыца.

Агульнае

Рака Аршыца

Выцякае з возера Арэхаўскае, цячэ па Аршанскім узвышшы. Упадае ў Дняпро ў межах горада Орша. Даліна Аршыцы ў верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. Пойма двухбаковая. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае.

Уздоўж ракі населеныя пункты Грышаны, Высокае, Хлусава .

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-37 Архівавана 2 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Басейн Аршыцы
Катэгорыя·Рэкі Аршанскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Дняпра