wd wp Пошук:

Арчыбалд Хіл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хіл.

Арчыбалд Вівіен Хіл (англ.: Archibald Vivian Hill; 26 верасня 1886, Брысталь3 чэрвеня 1977) — англійскі фізіёлаг, адзін з заснавальнікаў біяфізікі і даследаванняў аперацый. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1922) (сумесна з Ота Меергофам) за працы ў галіне тэрмадынамікі мышачнай дзейнасці.

Біяграфія

Англійскі фізіёлаг Арчыбалд Хіл нарадзіўся 26 верасня 1886 года ў Брысталі ў сям’і гандляра лесаматэрыяламі. Дзяцей выхоўвала маці. Да 7 гадоў Арчыбальд вучыўся дома з маці, потым, калі сям’я пераехала ў Вестан-супер-Марэ, ён пайшоў у невялікую падрыхтоўчую школу.

У 1899 годзе Хіл быў прыняты ў каледж Блюндэла, дзе праявіў здольнасці ў матэматыцы.У 1905 годзе пачаў навучанне ў Трыніці-каледжы ў Кембрыджскім універсітэце, вывучаючы матэматыку. Ён быў здольным студэнтам і скончыў курс навучання на год раней. Яго кіраўнік, фізіёлаг М. Флетчар, прапанаваў Хілу заняцца фізіялогіяй, што, па яго меркаванні, больш адпавядала інтэлектуальным здольнасцям будучага навукоўца. Парады настаўніка былі прыняты. У 1909 годзе, завяршыўшы адукацыю, выдатна здаўшы экзамены, Хіл працягвае паглыбляць свае веды па хіміі і фізіцы.

У гэтым жа годзе Хіл як малады вучоны пачаў працаваць у фізіялагічнай лабараторыі ў Кембрыджы, працягваючы даследаванне Флетчара і Хопкінса адносна вывучэння фізіялагічных асаблівасцей мышц жабы. З дапамогай тэрмапары Арчыбальд Хіл устанавіў, што «механізм мышачнага скарачэння звязаны з працэсам пераўтварэння энергіі хімічных рэакцый у электрычную энергію высокага патэнцыялу».

У 1914 годзе яго даследаванне былі сканцэнтраваны на вымярэнні цяпла, якое вылучаецца падчас мышачных скарачэнняў і механічнай працы, а таксама на высвятленні ўзаемасувязі атрыманых дадзеных з біяхімічнымі аспектамі мышачнай актыўнасці.

У 1922 годзе Хіл атрымаў Нобелеўскую прэмію ў галіне фізіялогіі і медыцыны «за адкрыцці ў галіне цеплаўтварэння ў мышцах». Ён падзяліў прэмію з Ота Меергофам. У сваім дакладзе ў рангу лаўрэата Нобелеўскай прэміі Хіл звярнуў увагу аўдыторыі на дзіўную складанасць праблем фізіялогіі мышц і адзначыў неабходнасць правядзення далейшых эксперыментаў, якія б ахоплівалі ўсе аспекты статыкі, дынамікі і тэрмадынамікі, а таксама падкрэсліў важнасць стварэння і выкарыстанне новых лабараторных інструментаў. З-за абвастрэння палітычнай сітуацыі ў Германіі Хіл як праціўнік палітыкі нацыстаў выступіў з абвінавачваннем урада Гітлера ў пераследзе яўрэяў і навукоўцаў.

Хіл быў членам звыш 40 навуковых таварыстваў, атрымаў ганаровыя ступені ад 17 універсітэтаў, узнагароджаны ордэнамі, медалямі і прэміямі шматлікіх навуковых устаноў. Арчыбальд Хіл памёр 3 чэрвеня 1977 г. ад ускладненняў з прычыны віруснай інфекцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Archibald Hill // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 A.V. Hill // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Кембрыджы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня
Катэгорыя·Біяхімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Медыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брысталі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны