wd wp Пошук:

Архан Памук

Арха́н Паму́к (турэцк.: Orhan Pamuk; нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 у Стамбуле) — турэцкі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (2006).

Папулярны як у Турцыі, так і за яе межамі, лаўрэат шэрагу турэцкіх літаратурных прэмій. Яго творы перакладзены больш чым на сорак моў.

Біяграфія

Памук нарадзіўся ў заможнай сям’і, бацька яго быў інжынерам. Ён навучаўся ў амерыканскім коледжы Robert College, які месціцца ў Стамбуле. Па сканчэнні коледжа пад уплывам сям’і паступіў у тэхнічны ўніверсітэт Стамбула (бацькі жадалі, каб ён стаў інжынерам-будаўніком), аднак праз тры гады ён кінуў гэтую навучальную ўстанову, каб зрабіцца прафесійным пісьменнікам.

У 1977 закончыў інстытут журналістыкі стамбульскага ўніверсітэта. Паміж 1985 і 1988 гадамі ён жыў ЗША, працуючы ў Калумбійскім універсітэце, але пасля вярнуўся ў Турцыю. З 1982 па 2001 год быў жанаты (зараз у разводзе), ёсць дачка. Жыве ў Стамбуле.

Пісьменнік не тоіць сваёй грамадзянскай пазіцыі, публічна выказваў свае меркаванні па «балючых пытаннях» (генацыд армян, дыскрымінацыя курдаў), за што турэцкі ўрад скардзіўся на яго ў суд. Але па працэдурных прычынах абвінавачанні былі адхілены (студзень 2006).

Творчасць

У сваіх творах Памук спрабуе спалучыць традыцыі еўрапейскай літаратуры і турэцкага прыгожага пісьменства. Асноўныя тэмы творчасці пісьменніка — канфлікт і процістаянне паміж Усходам і Захадам, ісламам і хрысціянствам, традыцыямі і сучаснасцю. Напрыклад, разыходжанні паміж заходніцтвам і ісламізмам у сучаснай Турцыі складаюць галоўную тэму кнігі «Снег» (2002).

А адна з самых знакавых кніг — «Стамбул. Горад і ўспаміны». Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак. У 2006 Архан Памук атрымаў Нобелеўскую прэмію, як пісьменнік, які «ў пошуках меланхалічнай душы свайго роднага гораду адкрыў новыя сімвалы сутыкненьня і перапляцення культураў»[4].

Апублікаваны ў 2008 годзе раман «Музей нявіннасці» прысвечаны рэчам як адлюстраванню рэальнасці мінулага. Па словах Памука, ён фармуе калекцыю для музея старых рэчаў, падобнага таму, які апісаны ў кнізе. 28 красавіка 2012 года Музей нявіннасці адкрыў свае дзверы[5].

Бібліяграфія

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Orhan Pamuk // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  4. nashaniva.by
  5. THE MUSEUM OF INNOCENCE. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 7 чэрвеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пісьменнікі Турцыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Стамбульскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Грынцанэ Кавур
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры