wd wp Пошук:

Артур Хейлі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хейлі.

Артур Хейлі (англ.: Arthur Hailey; 5 красавіка 1920, Лутан, графства Бедфардшыр, Англія — 24 лістапада 2004, Нью-Провідэнс, Багамскія Астравы) — канадскі празаік брытанскага паходжання, аўтар шэрагу бестселераў у жанры вытворчага рамана.

Біяграфія

У 1939—1947 гадах служыў у Каралеўскіх ваенна-паветраных сілах, потым пераехаў у Канаду. Змяніў некалькі прац і пачаў літаратурную дзейнасць. З 1956 года стаў прафесійным пісьменнікам, пачаў працаваць на тэлеканал CBC для драмы «Небяспечны палёт» (у друку «Узлётная паласа нуль-восем»). Пасля поспеху рамана «Гатэль», у 1965 годзе Хейлі пераехаў у Каліфорнію, а ў 1969 годзе на Багамы, каб пазбегнуць канадскага і амерыканскага падаткаабкладання, якое забірала да 90 % яго прыбыткаў.

Дзеці Хейлі жылі ў Канадзе і Каліфорніі. Сам Хейлі жыў на багатай віле на востраве Нью-Провідэнс архіпелага Багамскіх астравоў, разам са сваёй другой жонкай Шэйлай (якая ў 1978 году напісала «Я выйшла замуж за бестселер»). Памёр на сваёй віле ва ўзросце 84 гадоў. Унукі Артура Хейлі — Пол, Эма, Шарлот, Брук, Раян — бас-гітарыст і вакаліст гурта Erogenous Jones з Сан-Францыска, Крыс — інжынер гуказапісу ў Сіэтле.

Творчасць

Многія кнігі Артура Хейлі былі бестселерамі № 1 паводле «Нью-Ёрк Таймс». У свеце было прададзена больш за 170 мільёнаў асобнікаў на 40 мовах. Многія творы экранізаваны, паводле «Гатэля» быў зняты тэлесерыял, паводле «Аэрапорта» — блокбастэр з выдатнымі спецэфектамі.

Хейлі праводзіў каля года ў працы над сюжэтам, каля шасці месяцаў рабіў нататкі і чарнавікі і, як вынік, паўтара года пісаў уласна кнігу. Такая зацятая праца — збіранне інфармацыі пра партызанскую вайну ў перуанскіх джунглях ва ўзросце 67 гадоў для рамана «Вячэрнія навіны» (1990) або штудзіраванне 27 кніг пра гасцінічны бізнес для рамана «Гатэль» — дадае яго творам бачны чытачам рэалізм.

У кожным з раманаў Хейлі сустракаюцца фінансавыя або тэхнічныя падрабязнасці, у дадатак да драматычных адносін паміж героямі, даступнай мовай выкладзеная інфармацыя пра тое, як функцыянуе тая ці іншая прылада або сістэма і як яны ўплываюць на грамадства і яго індывідаў. У раманах падрабязна паказаны генэза якой-небудзь сістэмы, яе развіццё, непазбежныя праблемы, якія прыводзяць урэшце да крызісу, які шчасліва развязваецца да канца рамана.

Крытыкі часта папракалі Хейлі, што яго поспех — вынік выкарыстання шматлікіх літаратурных клішэ, што яго стыль — крызіс сярэдняга характару, выкліканы трывогай, скачкамі настрою, выкарыстаны ў паралельных сюжэтных лініях. Таксама некаторыя крытыкі лічылі, што такая любоў да тэхнічных падрабязнасцяў і рэалізму — толькі прыкрыццё слабага літаратурнага таленту. Але, урэшце, кнігі Хейлі былі вельмі папулярнымі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544942 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544942 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/1477599/Arthur-Hailey.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бедфардшыры
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Канады
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы