У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вудвард.
Артур Сміт Вудвард (англ.: Arthur Smith Woodward; 23 мая 1864, Маклсфілд — 2 верасня 1944, Хейуардс-Хіт) — англійскі палеантолаг, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1901). Асістэнт, затым захавальнік аддзела геалогіі Брытанскага музея (1882—1924). Асноўныя даследаванні па выкапнёвым рыбам (галоўным чынам мезазойскім). У 1913 апісаў рэшткі выкапнёвага «пілтдаўнскага чалавека».