.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Артур Бомбель (нар. 14 снежня 1992, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік.
Выхаванец гродзенскага футбола, у 2011 годзе дэбютаваў за асноўны склад «Нёмана». У сезоне 2013 стаў часцей з’яўляцца на полі, хоць звычайна толькі выхадзіў на замену.
У красавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[1]. У ліпені 2014 года гродзенскі клуб датэрмінова вярнуў Артура ў свае шэрагі[2]. У складзе «Нёмана» працягнуў гуляць за дубль, часам з’яўляючыся на полі ў асноўнай камандзе.
Сезон 2015 распачаў у якасці асноўнага нападніка гродзенцаў. У матчы першага тура чэмпіянату (11 красавіка супраць мінскага «Дынама») забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе (выніковы лік 1:1). Са жніўня, аднак, страціў месца ў аснове.
У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Нёманам»[3]. У сезоне 2016 ужо трывала выступаў асноўным нападнікам гродзенскага клуба. У лютым 2017 года падпісаў новы кантракт з гродзенцамі[4]. У сезоне 2017 правёў толькі 5 матчаў за асноўную каманду ў чэмпіянаце, выступаючы пераважна за дубль (20 матчаў, 11 галоў). Па заканчэнні сезона пакінуў гродзенскую каманду.
У лютым 2018 года далучыўся да «Ліды»[5]. У складзе каманды стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў жніўні 2018 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У сакавіку 2019 года пакінуў лідскі клуб[6].
У студзені 2020 года быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[7].
Гуляў за юніёрскую і моладзевую зборныя Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Нёман | ![]() | 1 | 0 |
2008 | дубль | Нёман | ![]() | 16 | 0 |
2009 | дубль | Нёман | ![]() | 25 | 4 |
2010 | дубль | Нёман | ![]() | 27 | 8 |
2011 | Д1 | Нёман | ![]() | 2 | 0 |
2012 | Д1 | Нёман | ![]() | 7 | 0 |
2013 | Д1 | Нёман | ![]() | 19 | 0 |
2014 (1) | Д2 | Ліда | ![]() | 14 | 2 |
2014 (2) | Д1 | Нёман | ![]() | 6 | 0 |
2015 | Д1 | Нёман | ![]() | 19 | 3 |
2016 | Д1 | Нёман | ![]() | 24 | 3 |
2017 | Д1 | Нёман | ![]() | 5 | 0 |
2018 | Д2 | Ліда | ![]() | 16 | 2 |