wd wp Пошук:

Арсен Уладзіміравіч Канчэўскі

Арсе́н (Арсе́нь) Уладзі́міравіч Канчэ́ўскі (парт. псеўд.: Вла́дэк Камі́нскі, тав. Ула́дэк; 5 верасня 1901, Вільня — 31 жніўня 1931, Геленджык) — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і сакратара акруговага ваеннага суда[1], бацька ў сталым веку прыняў сан праваслаўнага святара[1][2]. Малодшы брат вядомага беларускага філосафа, паэта і публіцыста, удзельніка беларускага культурна-асветніцкага руху Ігната Канчэўскага[1].

У 1919 годзе служыў у Наркамаце асветы Літоўска-Беларускай ССР, Віленскім губернскім харчовым камітэце (губхарчкаме)[3].

Браў удзел у стварэнні і быў адным з кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі[3][4]. У 1923 годзе ўвайшоў у склад Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ)[3]. У 1924 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на чатыры гады турмы[3]. У 1928 годзе на I з’ездзе КПЗБ быў завочна выбраны кандыдатам у члены ЦК КПЗБ, пасля вызвалення з турмы ў лістападзе 1928 года кааптаваны ў члены ЦК КПЗБ, з кастрычніка 1929 года быў членам Бюро ЦК КПЗБ[3]. Накіроўваў дзейнасць створанай КПЗБ і прадстаўленай ў польскім Сейме арганізацыі «Змаганне», Галоўнай управы Таварыства беларускай школы і іх легальных выданняў[3].

Магіла Арсеня Канчэўскага на Вайсковых могілках у Мінску.

Загінуў 31 жніўня 1931 года на курорце ў Геленджыку, патануўшы падчас купання ў Чорным моры[5]. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Зноскі

  1. 1 2 3 Калеснік У. Ветразі Адысея. Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі. — Мн., 1977. — С. 77 [Электронны рэсурс] // Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. — Вэб-сайт БрДУ. — Дата доступу: 25.07.2015. — Рэжым доступу: http://www.brsu.by/sites/default/files/kalesnik/vietrazi_adysieja.pdf, вольны. — Загал. з экрана.
  2. Калеснік У. Фантазмы Ігната Канчэўскага // Калеснік У. Зорны спеў. Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды. — Мн., 1975. — С. 139—146 [Электронны рэсурс] // Kamunikat.org. — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. — Дата доступу: 25.07.2015. — Рэжым доступу: http://kamunikat.org/download.php?item=12769-1.pdf, вольны. — Загал. з экрана.
  3. 1 2 3 4 5 6 Канчэўскі Арсен Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 4. Кадэты — Ляшчэня. — Мн., 1997. — С. 95.
  4. Дзяшко І. Ф. Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 1. А — Беліца. — Мн., 1993. — С. 399—400.
  5. Арсеній Уладзіміравіч Канчэўскі // Чырвоная зьмена : газета. — Менск: 1931. — № 204 (1473). — С. 1.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай школы
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Патанулі
Катэгорыя·Памерлі ў Расіі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў моры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі