wd wp Пошук:

Арнольд Зомерфельд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зомерфельд.

Арно́льд Ёха́нес Вільге́льм Зо́мерфельд (ням.: Arnold Johannes Wilhelm Sommerfeld; 5 снежня 1868, Кёнігсберг — 26 красавіка 1951, Мюнхен) — нямецкі фізік-тэарэтык і матэматык.

Разам з Максам Планкам, Альбертам Эйнштэйнам і Нільсам Борам належыць да кола так званых «бацькоў-заснавальнікаў» квантавай фізікі, якія ў пачатку XX стагоддзя стварылі новы падмурак сучаснай фізікі ў выглядзе сучаснай тэарэтычнай фізікі з яе галоўным напрамкам — квантаваю механікай і тэорыяй адноснасці. Зомерфельд абагульніў тэорыю Бора на выпадак эліптычных арбіт з улікам рэлятывісцкіх паправак і растлумачыў тонкую структуру спектраў вадароднага атама, пабудаваў квантавую тэорыю нармальнага эфекта Зеемана, усталяваў шэраг спектраскапічных заканамернасцей, увёў галоўны, азімутальны, магнітны, унутраныя квантавыя лікі і адпаведныя правілы адбору.

Акрамя таго, Зомерфельд развіў паўкласічную тэорыю металаў, займаўся праблемамі класічнай электрадынамікі (дыфракцыя і распраўсюджванне электрамагнітных хваляў), электроннай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, гідрадынамікі і інжынернай фізікі, матэматычнай фізікі.

Зомерфельд быў не толькі выдатным навукоўцам, а і таленавітым выкладчыкам. Ён заснаваў буйную мюнхенскую школу тэарэтычнай фізікі, стварыў шэраг падручнікаў па гэтай дысцыпліне. Мноства яго асістэнтаў, аспірантаў і вучняў сталі выдатнымі фізікамі і нобелеўскімі лаўрэатамі.

Нягледзячы на велізарны аўтарытэт і дасягненні ў галіне квантавай тэорыі атама, сам Зомерфельд так і не быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй, хоць вылучаўся на яе 84 разы ў 1917—1951 гадах[10].

Памёр праз некалькі тыдняў пасля збіцця аўтамабілем на вуліцы. Яго імем названы Цэнтр тэарэтычнай фізікі пры Мюнхенскім універсітэце[11].

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11861553X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11861553X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Seidel F. Die Straßen in Clausthal – Zellerfeld – Buntenbock / Hrsg.: Clausthal-Zellerfeld — 1983. — S. 15.
  5. Зоммерфельд Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Зоммерфельд Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. Find a Grave — 1995.
  8. 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  10. Arnold Sommerfeld(англ.) . Nomination Database. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 25 студзеня 2016.
  11. About ASC(англ.) . Arnold Sommerfeld Center For Theoretical Physics. Праверана 25 студзеня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Нордфрыдгоф
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Лорэнца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Ганаровыя члены АН СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Матэўчы
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёнігсбергу
Катэгорыя·Памерлі 26 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка
Катэгорыя·Замежныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства