wd wp Пошук:

Армін ван Бюрэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ван Бюрэн.

Армін ван Бюрэн (нідэрл.: Armin van Buuren; нар. 25 снежня 1976, Лейдэн, Нідэрланды) — нідэрландскі музыкант, дыджэй і музычны прадзюсар, які грае ў стылі транс. Дыджэй № 1 у 2007, 2008, 2009 і 2010 гадах па версіі часопіса DJ Mag. Вядучы ўласнага радыё-шоў A State of Trance (таксама пазначаецца абрэвіятурай ASOT), якое вяшчае па ўсім свеце. Адзін са стваральнікаў найбуйнейшага гуказапісвальнага лэйбла электроннай музыкі Armada Music.

Асабістае жыццё

Пачаў ствараць музыку ў 14-гадовым узросце, натхнёны творамі французскага кампазітара электроннай музыкі Жан-Мішэля Жара. Спачатку працаваў дыджэем у клубе «Next», ствараючы сеты, многія з якіх былі працягласцю да 6 гадзін. 18 верасня 2009 года ажаніўся з Эрыкай ван Тыель, з якой да гэтага сустракаўся 9 гадоў. Мае двух дзяцей — Фена (2011), Рэмі (2013).

Студыйныя альбомы

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #135251079 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Armin van Buuren // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Armin Van Buuren // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Рэміксеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лейдэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных